ЗАБЫЛІСЯ ПРА ДУШУ

posted Jun 11, 2013, 7:26 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 11, 2013, 7:26 PM ]
5 чэрвеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейцы заканчваюць рыштунак ваяра будучага”. Вось гэты артыкул:

Расейскую вэрсію рыштунка “ваяра будучыні” армія атрымае ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў у аўторак расейскі віцэ-прэм'ер Дзімітры Рагозін, якога цытавала агенцыя Ріа-Новості.

Рагозін сказаў, што праверка рыштунка пад назовам “Воін” ужо закончана. “Застаецца яшчэ вырашыць некаторыя пытаньні адносна ручной зброі. Потым рыштунак можа паступаць у армію”.

Рыштунак складаецца з больш чым 40 кампанэнтаў, уключна стралковай зброі, панцыра, аптычных, камунікацыйных і навігацыйных прыбораў, сістэм падачы энэргіі, а таксама падлакотнікаў і накаленьнікаў.

Агентура РІА-Новості нагадвае, што падобныя праграмы рыштунку ваяра будучага рэалізуюць таксама іншыя краіны, такія, як Злучаныя Штаты, Нямеччына, Брытанія, Іспанія, Швэцыя і Францыя.

Віцэ-прэм'ер Рагозін, аднак, зазначыў, што расейскі рыштунак па многіх парамэтрах будзе лепшым у параўнаньні з падобным рыштункам ваяроў НАТО. “А сваё слова мы трымаем”, — дадаў ён.

TASR

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал)


Толькі аб адным не згадаў вядомы сваім вырабленым цынізмам крамлёвец Рагозін. Ён не згадаў аб тым, што называецца ў цэлым “баявым духам”, а ў прыватнасьці “таямнічай рускай душой”. Справа ў тым, што з Расеі на працягу апошніх 20 гадоў паступаюць усё тыя ж зьвесткі: пра зьверствы ў расейскай арміі, якая ператварылася ў крымінальную арганізацыю, а таксама аб тым, што расейская моладзь масава ўцякае ад службы. Расейскія юнакі ня хочуць ваяваць, паміраць і калечыцца за крамлёўскую банду. Ну, вось паглядзяць яны на сытую фізіяномію гэтага Рагозіна і падумаюць сябе: “І за гэтага вось цягнуць лямку, а можа яшчэ й жыцьцё аддаваць? Шыш вам!” Тысячы і тысячы маладых расейцаў уцякаюць за мяжу, наносяць сябе траўмы, купляюць мэдычныя дыягназы, каб толькі не ісьці на службу ў “непобедімую і легендарную”. Новыя падлакотнікі і накаленьнікі ня выратуюць расейскую армію і маскоўскую імпэрыю ад краху.

Вельмі важна, каб маскоўскі рыштунак раптам не пачалі напяльваць на беларускіх юнакоў.

Ян Булыга