100-гадовая вайна чаркесаў супраць Масквы

posted May 10, 2020, 4:07 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 10, 2020, 4:07 PM ]

Цэлае стагоддзе, з 1763 па 1864 гады, Расейская імпэрыя не шкадуючы сілаў і сродкаў заваёўвала землі Чаркесіі, што раскінуліся ад Дагестана да Чорнага і Азоўскага мораў. Першай пад удар расейскай экспансіі патрапіла тэрыторыя Усходняй Чаркесіі – Кабарда. Прычынай паразы кабардзінцаў былі не ваенныя посьпехі акупантаў. Незалежнасьць Кабарды зьнішчыла эпідэмія чумы, якая забрала жыцьці больш за 90% насельніцтва краю.

Пасьля анэксіі Кабарды пад удар ваеннай машыны Расейскай імпэрыі патрапіла Заходняя Чаркесія. Вайна, што працягвалася паўстагоддзя, завершылася паразай чаркескага народу, а потым дэпатратцыяй і генацыдам.

Паданьні кабардзінцаў апавядаюць, што ў глыбокай старажытнасьці іхнія продкі пакінулі ўсходняе Прычарнамор’е і пасяліліся на землях, якія пазьней атрымалі назвы Малой і Вялікай Кабарды. Да пачатку расейскай экспансіі насельніцтва Кабарды складала да 500 тысяч жыхароў, Заходняй Чаркесіі – ад 2 да 4 млн чалавек. Гэтыя мясьціны прываблівалі ня толькі адыгаў (“адыгэ” – саманазва ўсіх чаркесаў: кабардзінцаў, адыгейцаў, чаркесаў, шапсугаў, убыхаў). Пастаянная ваенная пагроза з боку суседніх народаў зрабілі чаркесаў народам ваяроў. У Кабардзе ня менш за траціну насельніцтва былі прафэсійнымі ваярамі.

Чаркескія ваяры мелі свой кодэкс гонару – “Уорк Хазбэ”. Яго палажэньні можна супаставіць са статутамі рыцарскіх ордэнгаў Эўропы, самурайскім “Бусідо”, разуменьнем вайсковага гонару баяраў Русі-Украіны і ўкраінскіх казакоў (якіх таксама часта называлі “чаркесамі”). Ваяр змагаўся дзеля славы і гонару, а не дзеля здабычы. Усе невайсковыя трафэі належала раздаць супляменьнікам у патрэбе. Багацьце і раскошы былі чужымі чаркескім рыцарам. Тольі іхняя зброя магла мець банатую аддзелку і ўпрыгожаньні. Адыгі ніколі не разбуралі жытло праціўнікаў, не зьнішчалі іхнія нівы і сады. Уражальным кантрастам на гэтым фоне выглядаюць дзеяньні генэрала Ярмолава – ката Каўказа.

Для чаркескага ваяра лічылася недапушчальным здацца ў палон або пакінуць праціўніку целы загіблых паплечнікаў. Не здаваліся жывымі нават жанчыны адыгаў. Кідаючыся ў бой, конны чаркес рабіў стрэл з вінтоўкі, закідваў яе за плечы і імчаў на ворага з адной нагайкай у руках. Шаблю выймаў толькі за 15-20 крокаў да непрыяцеля. Гэта дазваляла сэканоміць сілы, каб потым секчы ворага. Экіпіроўка і ваеннай мастацтва чаркесаў былі ідэальнымі для таго часу і месца – каб даць рады з адыгамі, расейцы вымушаны былі пераняць у іх усё, ад газыроў да конскіх сёдлаў да прыёмаў вядзеньня вайны.

Азоўска-Маздоцкая вайсковая лінія

Да сярэдзіны 18 стагоддзя адносіны Кабарды і Масковіі былі збольшага мірнымі, часам нават хаўруснымі. Не было агульных межаў. Усё зьмянілася з набліжэньнем да гэтай тэрыторыі Расейскай імпэрыі.

Паводле вынікаў расейска-турэцкай вайны 1735-1739 гадоў, абодва бакі канфлікта прызналі поўную незалежнасьць Вялікай і Малой Кабарды. Аднак, дамовы з Расеяй ня вартыя паперы, на якой яны напісаны.

У 1763 годзе адзін з кабардзінскіх князёў вырашыў стаць праваслаўным хрысьціянінам далучыць свае валадараньні да Расейскай імпэрыі. Царызм узнагародзіў празэліта тытулам князя Чаркескага-Канчонкіна, мэдалём і салідным грашовым утрыманьнем, узамен пачаўшы будаўніцтва крэпасьці ў ягоных былых землях.

Будаўніцтва Маздока дало старт разбудове Азова-Маздоцкай умацаванай лініі, на тэрыторыі якой сяліўся імпэрскі авангард – церскія казакі. Дзеяньні царскай даміністрацыі дэ-факта анулявалі Бэлградскую мірную дамову 1739 года з асманскай імпэрыяй.

Маздок адсякаў адыгаў ад пашаў і саляных азёраў, парушаў сістэму землекарыстаньня, што склалася. Кабардзінцы ацанілі ўчынак Чаркескага-Канчонкіна: яму быў вынесены сьмяротны прысуд, уся маёмасьць абвешчана па-за законам, то бок падлягала разрабаваньню.

Спробы дэлегацыі кабардзінскіх князёў дамовіцца з Кацярынай ІІ у 1764 г. аб ліквідацыі Маздоцкай крэпасьці скончыліся няўдачай. Расейцы спрабавалі падкупіць дэлегацыю, але атрымалі рашучую адмову кабардзінцаў. Тады ў раён Маздока былі пасланы дадатковыя войскі. Сьледам за арміяй падцягнулася Расейская праваслаўная царква. У 1764 годзе ў Маздоку адкрылі духоўную школу для горцаў, якія прынялі хрост. У 1792 годзе былі заснаваны Маздоцкае і Мажарскае вікарыяцтвы.

Для расейскага імпэрыялізма крэпасьць была толькі маленькім пачаткам вялікай экспансіі. У выніку захопу Кабарды Заходняя Чаркесія была адсечана ад Дагестана, што дазваляла ўзяць пад кантроль Цэнтральны Каўказ. Акрамя таго, захоп стратэгічна важнай Дар’яльскай цясьніны адкрываў шлях у Закаўказьзе.

Баявыя дзеяньні пачаліся ў 1765 годзе. У цэлым ваенная кампанія для кабардзінцаў складвалася няўдала – ваярская доблесьць не магла кампэнсаваць вялізную колькасную і тэхнічную перавагу праціўніка. Кабардзінскія князі, якія не хацелі скарыцца расейцам, перасяліліся са сваімі людзьмі ў вярхоўі Кумы – бліжэй да хаўрусных закубанскіх чаркесаў.

У 1768 годзе ў абарону Кабарды выступілі Асманская імпэрыя і Крымскае ханства. У 1769 годзе царскія войскі нанесьлі ўдар па Закубанскай Чаркесіі. Войскі крымскага хана, што йшлі на дапамогу адыгам, былі разьбіты хаўруснымі Расеі калмыкамі.

У жніўні 1768 г. кабардзінскія князі прызналі царскі сюзэрэнітэт. 22 верасьня Кацярына ІІ накіравала Вальтэру ліст з паведамленьнем, што горцы Каўказа скораны, у краі запанаваў вечны мір.

Расейска-турэцкая вайна 1768-1774 гадоў завершылася разгромам Бліскучай Порты і поўнай зьменай балансу сілаў у Паўночным Прычарнамор’і. Паводле вынікаў Кучук-Кайнарджыйскай мірнай дамовы 1774 года, Кабарда “далучалася”да Расейскай імпэрыі, якая на гэтым не спынілася і ў хуткім часе зьдзейсьніла анэксію Крымскага ханства і генацыд нагайскага народа.

Будаўніцтва Азова-Маздоцкай умацаванай лініі працягнулася. У 1777-78 гадах было пабудавана яшчэ 10 умацаваньняў, у якеіх размясьціліся казацкія гарнізоны. Да канца 18 ст. на акупаавных землях паўстала больш за 60 расейскіх пасяленьняў з 40 тысчамі каланістаў.

Расейская імпэрыя навязвала Кабардзе свае законы і каланіяльную адміністрацыю. У 1769 годзе быў прызначаны першы прыстаў Кабарды. У траўні 1785 года заснавана Каўказкае намесіцтва, куды ўвайшлі Кабарда і ўмацаваная лінія, перайменавная ў Каўказкую. У 1793 годзе ў краі сксоўваліся родавыя суды і расправы, у выніку чаго ўся традыцыйная судовая сістэма ліквідавалася і замянялася царскай.

Кабардзінцы спрабавалі збройным чынам супраціўляцца расейскай экспансіі. Найбольш буйныя выступы адбыліся ў 1774, 1778-79, 1785, 1794-98 гадах. Увядзеньне царскіх судоў выклікала паўстаньне кабардзінцаў на чале з князем Адыль-Гірэем Атажукіным і эфэндзі Ісхакам Абукавым. Паўстанцы імкнуліся замяніць родавыя суды і расправы шарыятам. У даказ расейцы павялічылі колькасьць акупацыйных войскаў.

Паўстанцы ўхіляліся ад буйных бітваў і адступілі за Кубань, адкуль рабілі партызанскія рэйды. “Хажрэтавая (Белая) Кабарда” Закубаньня працягвала супраціў расейскай экспансіі да поўнай паразы Чаркесіі ў 1864 годзе.

Перашкода на шляху Расейскай імпэрыі ў Закаўказьне

На пачатку 19 стагоддзя Расейскай імпэрыі ўдалося завалодаць грузінскімі дзяржавамі: Картлі-Кахэцінскім царствам і Імэрэці. Кабарда, Заходняя Чаркесія, Чачэнія і Дагестан сталі перашкодай на шляху Расеі да яе новых валадараньняў. Імпэрыя пачала расчышчаць сабе шлях, зьнішчаючы горцаў разам зь іхнімі паселішчамі.

У 1804-05 гадах карніцкая экспэдыцыя генэрала Г. Глазэнапа сьцерла з твару зямлі 92 кабардзінскія аулы. У 1810 годзе генэралы С. Булгакаў і І. Дэльпоца спалілі больш за 200 паселішчаў кабардзінцаў. Раён сучасных Мінэральных Водаў і Пяцігорска быў цалкам зачышчаны ад кабардзінскага насельніцтва. Выкарыстоўваўся таксама даўні прынцып “Падзяляй і ўладар!”. Суседнім народам абяцалі аддаць у карыстаньне землі раўніннай Кабарды. Да таго ж, на пачатку 19 ст. ў Кабардзе пачалася эпідэмія чумы, якая забрала жыцьці 90% насельніцтва краю. У рапарце генэрала Дэльпоца генэралу Тармасаву ад 16 красавіка 1811 года паведамляецца, што ў краі засталося наўрад ці 30 тысяч чалавек.

Але гэта ня быў канец бедстваў. У 1817 годзе царскім указам прызначылі камандуючым Каўказкім корпусам, генэрала Ярмолава, то бок фактычным намесьнікам Каўказа. У 1818-1822 гадах карніцкія экспэдыцыі сьцерлі з твару зямлі дзясяткі кабардзінскіх паселішчаў. Для канчатковага “замірэньня” Ярмолаў пабудаваў умацаваньні на выйсьцях з цясьнін гэтых раёнаў.

Вялікі князь Кабарды быў пазбаўлены рэальнай улады, якая засяроджвалася ў руках акупацыйнай адміністрацыі. Землі непакорлівых уласьнікаў канфіскоўваліся ў царскую казну. Частка кабардзінскіх тэрыторый перадавалася пад кантроль суседніх народаў.

У 1825 годзе было здушана апошняе буйное ўзброенае паўстаньне кабардзінцаў. Усе, хто не хацеў скарыцца акупантам, вымушаны былі перасяліцца на непадкантрольныя расейцам землі: Заходнюю Чаркесію, Чачэнію, Дагестан, Асманскую імпэрыю.

Пасьля сьмерці апошняга Вярхоўнага князя Кабарды Анхота Кушука ўся ўлада ў краі канчаткова пераходзіць у рукі царскай лдміністрацыі.

Апошняй спробай вызваліць Кабарду стаў паход імама Шаміля ўвесну 1846 года. 17 красавіка ён на чале 10-тысячнай арміі ўвайшоў у Кабарду і ўжо на наступны дзень уступіў у бой з царскімі войскамі. Хаця расейцы адступілі, Шамілю не ўдалося падняць абяскроўлены край на змаганьне з акупантамі. Спроба стварыць адзіны фронт барацьбы з Расеяй – ад Дагестана да Заходняй Чаркесіі – не ўдалася. 25 красавіка войскі Шаміля пачалі адступленьне, разам з невялікай колькасьцю кабардзінцаў.

Па-рознаму склаўся лёс Дагестана і Чаркесіі пасьля заканчэньня Каўказкай вайны ў 1864 годзе. Горцам далі магчымасьць інтэгравацца ў імпэрыю, чаркесаў дэпартавалі. Адыгі страцілі большую частку сваіх тэрыторый, панесьлі вялікія культурныя і фізычныя страты, большая частка чаркесаў апынулася на выгнаньні.

Вайна за незалежнасьць Чаркесіі была ня толькі трагічнай, але і гераічнай старонкай гісторыі ўсіх адыгаў. За часы вайны з Кабардой і Чаркесіяй Расейская імпэрыя анэксавала Крымскае ханства, частку Рэчы Паспалітай, Фінляндыю, Закаўказьзе, выйграла чатыры вайны з Асманскай імпэрыяй, перамагла Напалеона, але так і ня здолела скарыць адыгаў. Завалодаць іхнімі землямі ўдалося толькі пасьля спусташальнай эпідэміі чумы і дэпартацыі большай часткі насельніцтва.

Юры Гарматны

(Пераклад з расейскай)