26 красавіка – мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ў Менску

posted Apr 20, 2017, 3:31 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 20, 2017, 3:32 AM ]
26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мэмарыяльны мітынг да 31-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг прымеркаваны ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

19 красавік 2017 г.