30 ГАДОЎ ВЯЛІКАЙ СПРАВЫ

posted Oct 19, 2018, 11:35 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 19, 2018, 11:35 AM ]

Паважаныя землякі, паважаныя беларусы, сябры, фронтаўцы, адраджэнцы!

Віншую ўсіх з трыццацігоддзем стварэньня БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ "АДРАДЖЭНЬНЕ". 19 кастрычнік 1988 года -- адметны дзень. Віншую ветэранаў змаганьня за Беларусь.

Народны Фронт, змагаючыся з камунізмам і савецкай акупацыяй, за вельмі кароткі час падняў нацыянальны дух беларусаў амаль зь небыцьця і прывёў да перамогі Беларускай Нацыянальнай ідэі -- стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Гэта найважнейшая гістарычная заваёва беларусаў за апошнія 200 годоў гісторыі. Слава Беларусі!

Барацьба ня скончана. Яна стала барацьбой пакаленьняў. Перамога будзе за намі. Маючы сваю незалежную дзяржаву, беларусы мусяць пабудаваць Беларускую Нацыянальную дзяржаву -- Вольную Беларусь зь беларускай уладай, у якой будуць разумныя адукаваныя выканаўцы і кіраўнікі, з справядлівым грамадзтвам, якое шануе сябе, дзе будуць жыць вольныя людзі, шчасьлівыя ад нацыянальнага жыцьця, задаволеныя працай, дабром і культурай, якя адродзяць гістарычную веліч краіны. Слава Айчыне!

19 кастрычнік 2018 г.               Зянон Пазьняк