"Аб афіляваныым (асацыятыўным) сяброўстве ў КХП -- БНФ"

posted Jun 23, 2017, 9:08 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 23, 2017, 9:08 AM ]

ПАСТАНОВА ХІ ЗЬЕЗДУ КХП – БНФ

Увесьці ў практыку дзейнасьці КХП -- БНФ афіляванае (асацыятыўнае) сяброўства ў Партыі і ў Партыйных структурах.

Афіляваны сябра Партыі ўдзельнічае ў жыцьці і дзейнасьці Партыі з дарадчым голасам.

Афіляваны сябра можа быць госьцем (але не дэлегатам) Зьезду КХП -- БНФ.

Афіляваныя сябры Партыі могуць мець свой афіляваны ўлік сяброўства, аднак прозьвішчы іх ня ўносяцца ў афіцыйныя партыйныя сьпісы КХП -- БНФ. Афіцыйнымі сябрамі Партыі яны не зьяўляюцца.

Афіляваныя сябры могуць таксама ствараць свае групы падтрымкі КХП -- БНФ альбо групы па інтарэсах.

Залік асобаў у афіляванае сяброўства Партыі (і выдаленьне) могуць ажыцьцяўляць Старшыня Партыі, Сойм і ўсе першасныя структуры (суполкі) КХП -- БНФ.

Кожны афіляваны сябра Партыі пры жаданьні можа ўступіць у КХП -- БНФ згодна Статута КХП -- БНФ.

18 чэрвень 2017 г.

Менск.