Аб правядзеньні сьледзтва

posted Oct 24, 2019, 4:04 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 24, 2019, 4:05 PM ]

Беларускія грамадзяне Пазьняк Зянон Станіслававіч, Беленькі Юры Адамавіч, Папкоў Сяргей Пятровіч падрыхтавалі і адаслалі ў Генэральную Пракуратуру і Следчы Камітэт заявы абвінаваўчага кшталту аб антызаконных дзеяньнях А. Р. Лукашэнкі. (гл. ніжэй).


Генэральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь

У Сьледчы Камітэт Рэспублікі Беларусь


Грамадзяне рэспублікі Беларусь:

(прозьвішчы, адрасы)


Аб правядзеньні сьледзтва


Просім правесьці сьледчыя дзеяньні ў сувязі з паведамленьнем прэсслужбы Адміністрацыі прэзідэнта аб пу блічным выказваньні А. Р. Лукашэнкі, у якім ён засьведчыў пра стварэньне групы кадравага рэзерву ў колькасьці 850 чалавек, якія надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу А. Р. Лукашэнкі "іх нельга затрымліваць, арыштоўваць". "Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць", -- патлумачыў А. Р. Лукашэнка.

            Дзеяньні А.Р. Лукашэнкі груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

- арт 7.  У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права.

Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.

- арт.23. (абзац другі) Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.

            Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (глава 3 раздзела 4) і Закон “Аб Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь” не надзяляюць асобу, якая займае пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правам надаваць імунітэт недатыальнасьці асобным грамадзянам або групам грамадзянаў.

            Стварэньне антыканстытуцыйнай групы ў мэтах фармаваньня і ўтрыманьня ўлады, незаконнае надзяленьне яе ўдзельнікаў асобымі паўнамоцтвамі, якія выводзяць іх з-пад дзеяньня закону і падпарадкоўваюць толькі асабістай волі А. Р. Лукашэнкі, ёсьць актам грубага выкарыстаньня ўлады ў асабістых інтарэсах і перавышэньня службовых паўнамоцтваў. ( арт. 426 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь).

?? кастрычнік 2019 год, г. Менск

Подпісы

--------------------------------------------------

Гэты тэкст можа паслужыць прыкладам для іншых заяваў, лістоў і зваротаў у ворганы пракуратуры і сьледзтва. Пішыце. Гэта трэба рабіць.

Зянон Пазьняк, 24 кастрычнік 2019 г.