АБ СТРАЙКАМАХ

posted Aug 19, 2020, 6:46 AM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 19, 2020, 6:47 AM ]

Паважаныя працоўныя людзі! Падтрымліваю Вашу рашучасьць ліквідаваць уладу чалавека, які ненавідзіць беларускі народ.

Дыктатура і тыя, хто яе апякаюць, валодаюць шэрагам прыёмаў супраць народнай рэвалюцыі. Адзін зь іх -- гэта загнаць рэвалюцыю ў перамовы з дыктатарам, усадзіць да дыялогу. Тады рэвалюцыі канец. Усё пойдзе ў пясок. Тым больш, што з Лукашэнкам перамовы немагчымыя.

Страйкамам катэгарычна ня трэба ўдзельнічаць у рознага роду "каардынацыйных камітэтах" і да таго падобных утварэньнях, якія звычайна лёгка ўцягваюцца ў ілюзійныя "перамовы" ды фіктыўныя дыялогі дзеля цягучкі і страты часу.

Страйкамам лепш застацца самастойнымі, не павязанымі з рознымі "камітэтамі" і ўзяць на сябе клопат кантролю за ўтварэньнямі, якія будуць імітаваць дзейнасьць і апазыцыйную палітыку.

Салідарныя працоўныя людзі -- гэта ёсьць аснова рэвалючыйных пераменаў. Страйкамы і вольныя прафсаюзы могуць стаць дзейснай сілай ў грамадзкіх пераўтварэньнях, уплыве на ўладу і жыцьцё краіны.

Жыве Беларусь!

18 жнівень 2020 г.                  Зянон ПАЗЬНЯК