АБ "ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ"

posted Aug 9, 2020, 4:42 PM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 9, 2020, 4:43 PM ]
Глоўная задача, якую ставіць Беларускі Нацыянальны Сакратарыят, -- гэта стымуляваць стварэньне суполак руху "Вольная Беларусь" у Беларусі і ва ўсім сьвеце. Важна, каб пайшла ініцыятыва і сталася самаарганізацыя людзей. Толькі тады ствараецца народны рух (зьверху яго ня створыш).

Пачынайце гуртавацца ў суполкі ўжо сёньня, 9-10-га жніўня, пасьля разгону і "хапуноў". Беларусам трэба мець нацыянальную грамадзкую сілу, якая, не паддаючыся чужой маніпуляцыі і эйфарыі, магла б разумна супрацьстаяць планам Масквы і рэпрэсіям антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.

Хай ствараюцца суполкі "Вольная Беларусь" па ўсёй краіне. Хай іх будзе шмат (сотні і тысячы). Хай яны існуюць аўтаномна, бо пад акупанцкім рэжымам адразу нельга стварыць сістэмную, ерархічную, арганізацыю і структуру (перашкодзяць і разгромяць). Палітычная каардынацыя пакуль што будзе за мяжой, а на месцах мусіць быць свабода дзеяньняў у парадыгме каштоўнасьцяў Мэмарандума БНС і Праграмы "Вольная Беларусь" (http://www.bielarus.net/pdf/Program_Bolnaja_Bielarus_internet.pdf \\\\\\\\\\\\ http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/pavedamlenne-5 ). Усё можна, калі людзі абудзіліся. Нельга марудзіць. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!


Заўвага 1.

Пакуль што БНС ня мае Старонкі ў Сеціве (пытаньне часу) і ніякіх рэквізітаў.

Пазьней будзе аб'яўлена.

10 жнівень 2020 г.                                             Зянон Пазьняк