Адбудуцца мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне

posted Nov 24, 2018, 7:30 AM by Адміністратар Навін   [ updated Nov 24, 2018, 7:31 AM ]

    25 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Адбудуцца мітынгі на месцах гераічнага змаганьня случакоў супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы ў лістападзе-сьнежні 1920 года Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку а 15.00 пачнецца мэмарыяльны мітынг у Парку культуры па вул. Віленскай, 10.

    Патрыёты ўшануюць памяць абаронцаў Беларусі і эўрапейскай цывілізацыі ад усходняй арды. Заклікаем далучацца да мерапрыемстваў.

    Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

    22 лістапада 2018 г.