Адказнасьць за лёс краіны

posted Nov 14, 2017, 4:56 AM by Адміністратар Навін   [ updated Nov 14, 2017, 4:56 AM ]

У нядзелю 12-га лістапада адбыўся чарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне». Быў зачытаны выступ Старшыні Партыі. Выступілі намесьнікі Старшыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму.

Старшыня Партыі ў сваім выступе адзначыў, што палітычны курс, прыняты вясной, на паляпшэньне вобразу Партыі і пераадоленьне варожай прапаганды даў станоўчыя вынікі. І перш за ўсё, дзякуючы апірышчу на пазітыўную працу. Як і трэба было чакаць падзеі апошніх шасьці месяцаў (асабліва зьвязаныя з расейскімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017» і небясьпекай гібрыднай акупацыі з боку Масквы) паказалі, што рэальнай беларускай партыяй, якая здольная адэкватна разумець становішча і абараняць беларускую незалежнасьць, гэта ёсьць наша Народная партыя. Нажаль сілы Партыі цяпер недастатковыя, ўлічваючы мэнтальную малую палітычную актыўнасьць насельніцтва. Асьветніцтва застаецца важнай задачай і неабходнасьцю.

Старшыня гаварыў таксама пра недахопы ў інфармацый дзейнасьці Партыі і прапанаваў дзеяньні па іх выпраўленьні, якія былі падтрыманыя Соймам.

З дакладам аб палітычнай сітуацыі у краіне выступіў намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі. Дакладчык падзякаваў сябрам Сойму і прасіў перадаць падзяку астатнім сябрам арганізацыі за добрую, выніковую працу ў мінулы паўгадовы пэрыяд, калі спатрэбілася правесьці шэраг вулічных мерапрыемстваў і пашырыць інфармацыйную працу. Гэта было зьвязана з расейскімі вайсковымі вучэньнямі што праводзіліся на тэрыторыі Беларусі. Кіраўніцтва партыі мела вартую даверу інфармацыю аб намерах расейцаў стварыць зоны канфліктаў на тэрыторыі нашай краіны з мэтаю абгрунтаваньня іхнага далейшага знаходжаньня на нашых землях. Абарончай працы Партыі спрыяла тое, што многія эўрапейскія палітыкі сур’ёзна паставіліся да расейскай пагрозы і прынялі шэраг папераджальных мераў. Пуцін мусіў даць задні ход. Але трэба памятаць, што пагроза ня зьнікла. Бо не зьмянілася палітыка Расеі .

Сёньня ў Беларусі ўсё болей і болей людзей разумеюць тупіковасьць так званай “луканомікі”. Але людзям трэба тлумачыць, што ня існуе нейкай “беларускай мадэлі эканомікі” , што гэтая “мадэль” ня што іншае як каляніяльная эканоміка утвораная праз рэжым унутранай акупацыі. І што толькі свая, уласна беларуская дэмакратычная улада здольная кардынальна зьмяніць сытуацыю на карысьць беларускага народу.

Выступоўцы таксама адзначылі добрае, на прыстойным узроўні правядзеньне мерапрыемстваў на “Дзяды”. Станоўчая ацэнка была дадзеная таксама працы журналістаў незалежных СМІ, якія асвятлямі дзядоўскія шэсьці і мітынгі. Крыжовае шэсьце ў Курапаты і мітынг на Дзяды асьвятляліся ў наўпроставым рэпартажы радыё Свабода».

Сябры Сойму паведамілі пра сітуацыю ў рэгіёнах. Многія казалі пра ўсё больш нэгатыўнае стаўленьне людзей да кіруючага прамаскоўскага рэжыму. Але ўсе рычагі кіраваньня і ўплыву і ўсе сродкі масавай інфармацыі ў руках антыбеларускай улады, якая ня здольная на перамены. Напружаньне будзе паваялічвацца.

Інфармацыйная Камісія КХП – БНФ

12-га лістапада 2017 г.