"АДНЫМ ВАЙНА -- ДРУГІМ ВОЙНАЧКА" (Народная прымаўка)

posted May 1, 2022, 8:56 AM by Адміністратар Навін   [ updated May 1, 2022, 8:57 AM ]
        Пасьля нядаўняга фальшывага апавяшчэньня сп. Латушкам ангельскіх палітыкаў (аб нібыта ўдзеле беларускага войска ў вайне супраць Украіны), на партале "Свабода" зьявілася такая інфармацыя (цытата):
"Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская перадала амэрыканскім палітыкам дакумэнты з доказамі саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, а таксама інфармацыяй пра лазейкі, якімі карыстаюцца беларускія ўлады для абыходу санкцыяў."
Тут усё робіцца па вядомай парадыгме -- утапіць Лукашэнку разам зь Баларусяй. Вось што адбываецца, калі на целе Беларусі пікіруюцца дзьве прамаскоўскія сілы -- антыбеларускі прамаскоўскі рэжым і прамаскоўская квазі-беларуская апазіцыя. Умоўна паміж імі стаіць знак роўнасьці. І ня трэба шукаць, што горш, бо абое рабое.
(ЗАЎВАГА. Дарэчы, аб тэрміналогіі. Уся гэтая публіка і "дэмсмі" ўпарта і пасьлядоўна, і выключна называюць лукашысцкі антыбеларускі рэжым і лукашысцкую акупацыйную ўладу толькі "беларуская ўлада", "беларускія ўлады", "беларускі рэжым", "палітыка Беларусі" і г.д. З такой тэрміналогіі выплываюць абвінавачваньні акупаванага, рэпрасаванага і скатаванага Беларускага народа ў "агрэсіі" сапраць Украіны і т.п.
(Між іншым, у гэтым рэчышчы супраць Беларусі працуе яшчэ цэлая зграя рускай агентуры і маса мясцовых аматараў рознай накіраванасьці.)

1-05-2022.       Зянон Пазьняк