ЯК МАСКВА МАБІЛІЗАВАЛА «СЬПЯЧУЮ» АГЕНТУРУ ВА ЎКРАІНЕ

posted Jul 22, 2017, 5:29 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 22, 2017, 5:30 PM ]

(Матэрыял да спробы падрыхтоўкі путчу ў Беларусі,якой займаецца луганская агентура ў Менску)

Кіраўнік луганскай СБУ (сакавік-красавік 2014 г.) генэрал-маёр Аляксандр Пятрулевіч распавёў выданьню “ГОРДОН”:

“Ужо 27 студзеня 2014 г. у Луганскім аблсавеце адбываецца пазачарговая сэсія пад старшынствам Валерыя Галенкі, на якой прысутнічаюць губэрнатар Уладзімір Прысьцюк і мэр Сяргей Краўчанка. На сэсіі прымаецца рашэньне аб стварэньні так званых народных дружын, фармаваньне якіх даручаецца мясцовым УМУС і СБУ. Да фармаваньня “дружын” падключаюцца мэры ўсіх гарадоў і кіраўнікі ўсіх раёнаў Луганскай вобласьці. Што гэта значыць? Што Расея актывізавала “сьпячую агентуру” на ўсходзе Украіны мінімум у студзені 2014-га, да перамогі Майдана і ўцёкаў Януковіча.

Фармаваньнем “народных дружын” з мясцовых арганізацый данскога казацтва заняўся Эльдар Надзірашвілі – дарадца луганскага губэрнатара Галенкі. Пасьля абвяшчэньня так званай “ЛНР” ён стаў “начальнікам прэс-цэнтру народнага савета” луганскіх сэпаратыстаў.

Дарэчы, усе “народныя дружыны” і мясцовыя казакі штурмавалі будынак луганскай СБУ 6 красавіка 2014-га, а пазьней былі пераўтвораны ва “узброеныя сілы ЛНР”.

6 красавіка 2014 года ў Луганску быў захоплены будынак мясцовага ўпраўленьня СБУ. Некалькі сотняў прарасейскіх баевікоў начале з камандзёрам незаконнага ўзброенага фармаваньня “Армія паўднёвага ўсходу” Аляксеем Рэлькэ і тадышнім кіраўніком “ЛНР” Валерыем Болатавым ускрылі збраёўню і завалодалі вялікай колькасьцю зброі, што захоўвалася ў будынку СБУ,

14 красавіка 2014 года Аляксандр Турчынаў, які тады выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы, аб’явіў аб пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/eks-glava-luganskoy-sbu-petrulevich-rossiya-aktivizirovala-spyashchuyu-agenturu-na-vostoke-ukrainy-v-yanvare-2014-go-do-pobedy-maydana-i-begstva-yanukovicha-197763.html