АКУПАЦЫЯ. КАНСТЫТУЦЫЯ ДЛЯ НЕПАПРАЎНЫХ

posted Mar 17, 2022, 4:00 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 17, 2022, 4:00 PM ]
        Гэта такая канстытуцыя, якая як быццам, ёсьць, але яе, як быццам, -- няма.
27-га лютага гэтага года  прыблізна трэць непапраўных грамадзянаў Беларусі пайшлі на ідыёцкі рэфэрэндум галасаваць за ідыёцккую канстытуцыю. У вніку рэжым намаляваў 80 адсоткаў "за" і 15-га сакавіка канстытуцыйная "ліпа" ўступіла ў дзеяньне.
Ліпа то ліпа, але для Лукашэнкі, Пуціна і непапраўных гэта што?
Калі для іх гэта "што", то дазволю  для іх нагадаць за што яны нібыта "прагаласавалі".
Сам Лапаць сваёй рукой ўставіў у тэкст сакрамэнтальныя папраўкі і гэта цяпер для фальсіфікатараў і для непапраўных павінна быць галоўным законам. А палажэньні такія:
"Артыкул 7. Конституция имеет высшую юридическую силу и прямое действие на всей территории Республики Беларусь."
  "Артыкул 18. Республика Беларусь исключает военную агрессию со своей территории в отношении других государств."
Ну, што -- уліплі, шалунішкі-нягоднічкі?! Прыдзецца парушаць сваю найноўшую ліпавую канстытуцыю? Ці ня прыдзецца?
Але жаўнерам і афіцэрам беларускага войска я раіў бы якраз аднесьціся да справы сур'ёзна, напісаць вялікімі літарамі на танках гэтыя  артыкулы лукашысцкай канстытуцыі і не кранацца зь месца. Усіх парушальнікаў лукашысцкай канстытуцыі пасылаць туды, куды рускі карабель паплыў. Бо беларускі выйсковец ня мае права ўрывацца ва Украіну. Маўляў, закон забараняе. Жыве Беларусь!

15 сакавік 2022. Зянон Пазьняк