Алесь Чахольскі: Расейскай акупацыі – не!

posted Sep 5, 2017, 8:43 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 5, 2017, 8:43 AM ]

Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе выканаўчы сакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі.

«Мы ўсіх запрашаем гэтак жа, як і на Асамблею патрыятычных сілаў Беларусі, літаральна ўсіх. Усім дадзім слова — усім патрыятычным сілам, лідэрам. Ёсьць у нас такая магчымасьць сьвяточна адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасьня ў Кіеўскім сквэры ля кінатэатру «Кіеў». Хацелася, каб шмат такіх акцый па ўсёй Беларусі ў гэты дзень прайшло. На гэтым мерапрыемстве будзе заяўлена аб абароне Беларусі ад расейскай акупацыі. Мы будзем змагацца, калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі пасьля вучэньняў. Пра гэта будзе сказана. Запрашаем усіх людзей, каму неабыякавы лёс Беларусі, прыняць удзел і сьвяточна адзначыць гэты дзень і цьвёрда сказаць «Расейскай акупацыі — не!», — паведаміў Алесь Чахольскі.

Сьвята Дзень беларускай вайсковай славы прымеркаванае да гістарычнай даты — перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасьня 1514 года пад Воршай.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28715695.html