Amnesty International

posted Jun 27, 2020, 6:25 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 27, 2020, 6:25 AM ]

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТЗЬНЯВОЛЕНЫХ

Антыбеларускі антыдэмакратычны рэжым Лукашэнкі праводзіць чарговую выбарчую кампанію па выбарах прэзыдэнта ў Беларусі. Кампанія суправаджаецца рэпрэсіямі, аблавамі, арыштамі і катаваньнямі ў турмах ўдзельнікаў выбарчага працэсу па збору подпісаў за прэтэндэнтаў.

На сёньняшні дзень па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца больш за сто асобаў. Сярод іх грамадзкія актывісты і арганізатары па выбарчай кампаніі Сяргей Ціханоўскі і Павел Севярынец, якія знаходзяцца ў крайне цяжкіх умовах катаваньняў. Іх трымаюць у карцары, не дазваляюць сядзець, ляжаць, і спаць, пазбаўляюць пітной вады, абмяжоўваюць харчаваньне, не дазваляюць перадачаў з вонку, зьневажаюць словамі і фізічнымі дзеяньнямі. Пра гэта ўжо паведамлена ў замежных беларускіх сродках масавай інфармацыі і ў праваабарончым цэнтры "Вясна".

Мы спадзяемся на Вашыя салідарныя адносіны і падтрымку незаконна зьняволеных людзей па палітычных матывах.

24 чэрвень 2020 г. 

 Зянон Пазьняк, Старшыня КХП -- БНФ

Юры Беленькі, нам. Старшыні.

Сяргей Папкоў, нам. Старшыні.