"АМОНЫ"

posted Aug 27, 2020, 9:36 AM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 27, 2020, 9:37 AM ]
У 1988 годзе, калі Савецкі Саюз ужо хістаўся і зьявіліся народныя франты ў Прыбалтыцы, Беларусі ды розныя пратэстанты супраць несправядлівасьці, тады камуністы стварылі так званы ОМОН (отряд милиции особого назначения). Галоўная задача гэтага ўтварэньня -- змагацца з народнымі апанэнтамі КПСС, перасьледваць нязгодных, разганяць дэманстрацыі і пратэсты, стаяць на ахове ўлады камуністычнай партыі.

Па аналогіі, гэтую структуру можна параўнаць з "Атрадамі Аховы" (Schutzstaffeln альбо SS) у гітлерскай Нямеччыне 30-х гадоў, створаных дзеля аховы нацыянал-сацыялістычнай партыі.

ОМОН пры Савецкім Саюзе не пасьпеў разьвіцца ў аналаг СС. Гэта сталася пазьней, ужо ў аўтарытарнай Беларусі і ў гэбісцкай аўтарытарнай Расеі ў 2000-х гадах, калі да ўлады прыйшоў КГБ, з той розьніцай, што структура ахоўвае ня партыю, а рэжымных дыктатараў.

ОМОН пры лукашысцкім рэжыме ператварыўся ў адмыслова вырабленую тэрарыстычную банду са спэцпадпарадкаваньнем і ўсёдазволенымі магчымасьцямі тэрору, пабіцьця і забойства людзей, за якія спраўцы тэрору не падлягаюць адказнасьці.

Лукашысцкі ОМОН прайшоў школу расправы зь людзьмі ў Нямеччыне, у нямецкай паліцыі, дзе традыцыі Штазі і СС, як відаць, не зусім забытыя.

З 2008-га па 2012 гады немцы абучылі барацьбе зь мірнымі дэманстрацыямі 500 амонаўцаў з Рэспублікі Беларусь. Абучэньне прайшло вынікова, і ўжо 19-га сьнежня 2010 года, пасьля фальшывых прэзыдэнцкіх выбараў, менскі ОМОН жорстка спацыфікаваў мірную дэманстрацыю ў Менску, паламаўшы людзям ногі, рэбры і рукі, паразьбіваўшы галовы, пакалечыўшы дзяўчат і засадзіўшы ў турмы 700 чалавек.

(Нагадаю, што асноўнай заходняй эўракраінай у пачатку 2000-х гадоў, якая пад відам усталяваньня дэмакратыі заганяла Беларусь у Расею, была якраз Нямеччына, а ў справе разбурэньня Беларускага Народнага Фронту -- нямецкая разьведка ў асобе былога шэфа разьведкі Ганса Віка, на той час кіраўніка Менскай місіі АБСЭ, які непасрэдна і афіцыйна праз дамову супрацоўнічаў з лукашысцкім КГБ.)

Лукашысцкая банда ОМОНа атрымала ў Нямеччыне патрэбную падрыхтоўку. На сёньняшні дзень баевікі ОМОНа -- гэта ланцуговыя сабакі рэжыму, навучаныя калечыць і забіваць, не несучы адказнасьці за злачынства. Муштра бандытаў адбываецца ў асобым рэжыме (адпаведныя жорсткія відэа-фільмы, прапаганда, індактрынацыя абавязкаў, абмежаванасьць кантактаў, адлучанасьць ад гуманістычнай інфармацыі і ведаў і г. д). Але самае галоўнае -- зь іх вырабляюць мамэлюкаў у прапагандзе і ў атмасфэры злобнай нянавісьці да ўсяго беларускага, перш за ўсё, -- да беларускай мовы, культуры, сімвалаў, інтэлігенцыі і моладзі.

Вось адзін з прыкладаў на адным з судоў супраць Юры Беленькага (у 2000-м г. была спроба яго забойства баевікамі ОМОНа). У якасьці сьведкі выступаў амонавец, які ўдзельнічаў у нападзе. На пытаньне суддзі "што незаконнага рабіў падсудны", амонавец адказаў: "Крычал "Жывёт Беларусь!" і разгаварывал па-беларускі".

Потым высьветлілі, што мамэлюк быў зь вёскі, сын калгасьніка, які прайшоў школу (ці дакладней, душагубку) ОМОНа. Вось ужо сапраўды, бандыты ня маюць нацыянальнасьці (а калі і мелі, то іх ад яе адлучылі).

Забойствы, калецтвы і катаваньні людзей, якія рабілі гэтыя вырадкі 9-12 жніўня 2020 года, паказваюць на людабойства -- злачынства супраць чалавецтва. Зразумела, што за гэтым стаіць асоба, якая давала загады (Лукашэнка) і асоба, якая іх трансьлявала (Караеў). Але выкананьне злачынных загадаў ёсьць злачынства. Незалежна ад суду над даўцам і трансьлятарам загадаў, кожны член рэжымнай банды ОМОН нясе калектыўную адказнасьць за групавое злачынства супраць людзей. Прыналежнасьць да ОМОНа павінна стаць падставай для затрыманьня, сьледзтва, ўзбуджэньня крымінальнай справы і пакараньня.

Так будзе, калі ва ўладзе будуць сапраўдныя людзі. Цяпер пажадана, каб стварыўся калектыў энтузіястаў па ліквідацыі ОМОНу. Неабходна ведаць імёны, прозьвішчы, адрасы, тэлефоны, членаў сям'і, фатаграфіі і справы бандытаў. Усялякае зло, усялякае злачынства мусіць быць адпомшчана, засуджана і пакарана.

23 жнівень 2020 г.                             Зянон ПАЗЬНЯК