ЯНУ ДЗЯРЖАЎЦАВУ — 70 ГОД

posted Jul 8, 2020, 6:38 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 8, 2020, 6:38 AM ]
Ад душы віншуем сп. Яна Дзяржаўцава зь юбілеем!

На такіх людзях, як спадар Ян, трымаецца справа нашага нацыянальнага адраджэньня на Віцебшчыне. Сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, ён на працягу доўгіх гадоў аддае ўсе сілы, ўсю сваю творчую энэргію для працы на беларускай ніве. Галоўная заслуга спадара Яна – абуджэньне памяці пра нашу народную трагедыю. Ён узначальвае важнейшы накірунак фронтаўскай дзейнасьці на Віцебшчыне: разам з аднадумцамі адкрывае месцы пакутніцтва народа пад маскоўскай акупацыяй, усталёўвае помнікі, арганізоўвае канфэрэнцыі, выставы, публікацыі ў СМІ. Справа, пачатая ў Хайсах, працягваецца ў іншых месцах пакутніцтва на віцебскай зямлі. Вернуты з небыцьця многія імёны і лёсы, пераадолены супраціў несправядлівай улады, якая хацела б схаваць маскоўскія злачынствы. За гэта яму вялікая падзяка!

Зычым юбіляру моцнага здароўя, посьпеху ў высакароднай справе, якую ён робіць. Разам набліжаем вызваленьне нашай Бацькаўшчыны!

Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”

7/7/2020