Апытаньне

posted Jul 2, 2020, 8:57 AM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 2, 2020, 8:58 AM ]

(Сябрам КХП – БНФ)

Паважаныя сябры. З прычыны абставінаў мы вымушаныя зьвяртацца ў адкрытым Сеціве. Нам нехапае інфармацыі для прыняцьця важных рашэньняў. Просьба да ўсіх старшыняў раённых радаў і суполак правесьці апытаньне сярод насельніцтва. Высьветліць адно пытаньне: Паколькі справядлівых дэмакратычных выбараў няма ці варта галасаваць?

Адказы: 1. Пайду галасаваць. 2. Не пайду галасаваць.

Інфармацыю перадаць Адказнаму сакратару Управы да 9-га ліпеня.

Заўвагі: -- Апытаньне дапаможа выявіць тэндэнцыю.

            -- Праводзіць апытаньне не наўпрост, а ў форме размовы на розныя тэмы. Гэта каб запабегчы рэпрэсій, бо ніякія                     законы ўжо ня дзейнічаюць.

            -- Пазначыць колькасьць апытаных і ўзрост людзей у лістах.

2 ліпень 2020 г              Зянон Пазьняк.

                                     Юры Беленькі