АСАБЛІВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

posted Mar 25, 2022, 6:14 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 25, 2022, 6:14 PM ]
        Атрымаў аўтарытэтныя зьвесткі, што ў сувязі з расейскай акупацыяй Беларусі і вайной Расеі супраць Украіны, маскалі напусьцілі на беларускае Сеціва фабрыку троляў. І сапраўды, руская бесаўшчына адчуваецца нават у Фэйсбуку. 
У сувязі з гэтым дзейнічаць лепш па законах ваеннага часу: як толькі запахне смалой і серай -- выкідваць "інтруса" без папярэджаньня. Раней я цярпеў у Сетцы нават драняў, якія сістэматычна абгаджвалі маё імя. Цяпер няма часу для высьвятленьня біяграфіі троляў. 
Шкода існуе ад самой іх прысутнасьці. Заходзіць бес і пачынае пісаць, што 2х2 = 5. Усе наіўна пачынаюць спрачацца, і гадзінамі даказваць, што 2х2 = 4 (пад хіхіканьне сатаніста). Але на гэтым -- крэс.
У пачатку 90-х сярод прыблудаў яшчэ было модным рускае ёрнічаньне: "А на каком это языке вы разговариваете?". Тады хлопцы арганізаваліся і на пытаньне "на каком?" без папярэджаньня білі ў морду. Мода зьнікла.
Зь нечысьцю трэба разьвітвацца. Ня будзе ні Лукашэнкі, ні Пуціна, ні газпрамаўскай гразі. Вялікія перамены чакаюцца ў сьвеце.

22 сакавіка 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК