АСЯРОДДЗЕ

posted Sep 4, 2020, 8:29 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 4, 2020, 8:29 PM ]

У папярэдніх артыкулах я адзначаў, хто атачае цяпер Сьвятлану Ціханоўскую ў Вільні.

Вось вынік таго атачэньня. Эстонскія сябры Беларусі арганізавалі ёй выступ на нефармальных (неафіцыйных) інтэрнэт-слуханьнях перад членамі Рады Бясьпекі ААН. Сьвятлана казала там пра выбары, рэпрэсіі, пратэсты і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. (Можа, ёй не паведамілі, перад кім яна будзе казаць?) Пра галоўнае пытаньне, якое якраз па профілю Рады Бясьпекі, пра пытаньне, якое трымае ў напружаньні Беларусь, -- пра пагрозу суверэнітэту Беларусі і падрыхтоўку ў Расеі сілавога кантынгенту паліцэйскай "рэзэрвы", якая будзе ўведзена па просьбе Лукашэнкі ў Беларусь для задушэньня пратэстнага руху, -- пра гэта ні слова. Як быццам не існуе дзікай заявы Пуціна і пагрозы незалежнасьці Беларусі.

Невыкарыстаная магчымасьць. Дарма эстонцы стараліся. Сама Сьвятлана далёкая ад нацыянальнай палітыкі, магла ня ведаць і не разумець, пра што казаць перад прадстаўнікамі Рады Бясьпекі. Але яе нябачнае "акружэньне" – ня можа ня ведаць і не разумець. Хаця, пэўня, ім то якраз і не пячэ.

4 верасень 2020 г.                 Зянон Пазьняк