АСІНАЕ ГНЯЗДО

posted Oct 28, 2019, 11:38 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 28, 2019, 11:39 AM ]

Выпадкі ў розных краінах і ў розных частках сьвету паказваюць, што дастаткова легалізаваць і вывесьці з-пад дзеяньня закону нават самую мізэрную крымінальную групу, як яна тут жа сядае на галаву ўсяго грамадзтва, пачынае пампаваць свае дазволеныя неадэкватныя правы і нішчыць асяроддзе.

У дэмакратычным сьвеце такое адбылося ў дачыненьні да некаторых адхіленьняў дэвіантаў. Канкрэтна -- легалізавалі лесбаў і гомасэксуалістаў. (На чарзе педафілы, інцэст, заафілы і іншыя рэдкасныя збачэнствы.) На Захадзе невялікая гомасэксуальная група (якая адразу згуртавалася па ўсім сьвеце), як правіла, імкнецца пранікнуць у ключавыя пазыцыі структур і адтуль уплываць на паводзіны нармальных людзей, не спыняючыся (калі ўзьнікае магчымасьць) перад ціскам, прапагандай, скандаламі, паклёпам ды псіхічным тэрорам. Тады структура альбо падае, альбо ператвараецца ў асяродак дэвіанцкай дзейнасьці па далейшым развале грамадзтва.

Дэмакратыя па сваёй прыродзе спараджае такую зьяву. Аўтарытарныя і антыдэмакратычныя рэжымы дэвіанцтва не легалізуюць, не спрыяюць, але і не забараняюць (за выключэньнем некаторых мусульманскіх краінаў Афрыкі і Азіі). Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі таксама не забараняе збачэнцаў, але выкарыстоўвае іх дзеля развалу нацыянальнай грамадзянскай супольнасьці, якая рэжыму непатрэбная.

Ілюстрацыяй да гэтага служыць нядаўні скандал у беларускай арганізацыі ПЭН-цэнтру. Літаральна пару дэвіантаў, якія туды праніклі, развалілі ўвесь так званы "цэнтр".

Відаць, упершыню адкрыта загучэла там нянавісьць да Хрысьціянства, да Бога і да ўсяго беларускага. Прадэманстравана дакладная копія, як на Захадзе ў лявацкіх збачэнскіх асяродках.

Калісьці Васіль Быкаў уручае мне пасьведчаньне сябра ПЭН-цэнтра і чамусьці кажа: "Вось, можа, прыдзецца калі-небудзь падтрымліваць". Цяпер ужо і падтрымліваць няма чаго. Арганізацыю лепш распусьціць як неспрыяльную культуры, свабодзе, дэмакратыі і беларускім нацыянальным інтарэсам. Зразумела, гэтага не адбудзецца. Ды-й рэжыму патрэбна, каб пазьдзекваецца з "сьвядомых", якія там "жужжаць", хто лепшы підэраст.

Скандал, між іншым, паказаў тым, хто яшчэ ня ведаў, што дэвіанты і збачэнцы на палавой глебе ёсьць маргінальна ненавісныя Хрысьціянству, Богу, нацыянальнай культуры, і нармальным дачыненьням нармальных людзей. Дэвіанцкая паталогія спараджае сіндром агрэсіўнай нянавісьці да сьвету, які непадобны да іхняй інваліднасьці. Вось гэта якраз тое, што насадзілі тут эмісары заходняй гнілі пад відам дэмакратыі. Але гэта пакуль тут яшчэ не разабраліся. Скора разьбяруцца.

28 кастрычніка 2019 г.                         Зянон ПАЗЬНЯК