‎Яська Слуцкі‎: БАЗА ФСБ?

posted Jul 26, 2018, 7:22 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 26, 2018, 7:23 PM ]
Зянон Пазьняк выказаў меркаваньне, што "Бульбаш-хол" (Поедем поедим) -- канспіраваная база ФСБ.

Што ж, на карысьць гэтай вэрсіі працуе яшчэ адзін факт, на які чамусьці мала зьвяртаюць увагу.

А менавіта -- суседства з "Бульбаш-холам" расейскай транспартнай кампаніі "Энергия".

На сайце гэтай кампаніі пазначана, што яна дастаўляе грузы ў ЛНР, ДНР, Крым (г.з. акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны).

Пры гэтым яна ня проста знаходзіцца ў непасрэдным суседстве з "Бульбаш-холам", а фактычна мае агульны з ім плот.

Вось і вымаўлёўваецца вельмі цікавая карціна. Калі рэстаран -- гэта канспіраваны гарнізон, то гэтая транспартная кампанія якраз зможа забяспечыць таемны падвоз "зелёных человечков" з ЛНР/ДНР/Крыму пад выглядам звычайных камерцыйных грузаперавозак. Такім жа чынам можа быць таемна дастаўленая зброя і амуніцыя. Ну а потым прапаганда будзе казаць ужо класічнае: "Нас там нет, а оружие можно купить в военторге"...

Выглядае так, што беларусам трэба сур'ёзна рыхтавацца да супраціву акупантам.

26 ліпень 2018 г.             Яська Слуцкі