У гібрыдных войнах насельніцтва акупаваных тэрыторый выкарыстоўваецца як гарматнае мяса для вядзеньня канвэнцыйных ваенных дзеяньняў, удзел у якіх дзяржава-агрэсар не прызнае. Гэта ёсьць танны спосаб весьці агрэсіўную вайну і пры гэтым сысьці ад адказанасьці. Для вядзеньня падобных войнаў патрабуецца толькі тры ўмовы: 1). Перахоп інфармацыйнага і адміністрацыйнага кантролю над захопленай тэрыторыяй. 2). Транспартны калідор для зьдзяйсьненьня ваеннай лагістыкі і паставак “іхтамнетаў”. 3). Нізкі ўзровень жыцьця і адсутнасьць іншай працы для паніжэньня коштаў гарматнага мяса. У гэтым сэнсе Беларусь зьяўляецца ідэальным аб’ектам для распальваньня асімэтрычных войнаў супраць памежных зь ею дзяржаў. Умовы 1 і 2 там ужо выконваюцца, а ўмову 3 лёгка выканаць пасьля таго, як кіраваньне эканомікай краіны фактычна пяройдзе ў рукі Крамля. Гэта ёсьць рэальная пагроза, таму ўважліва назіраем за пунктам 3. Як толькі ў Беларусі пачнецца абвастрэньне спэцпрапаганды і рэзкае зьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, значыць, у Крамлі прынялі рашэньне распаліць новы фронт гібрыднай вайны супраць адной з памежных краін. Для гэтага Маскве трэба, акрамя інфармацыйнага, аформіць яшчэ і адміністрацыйны кантроль над Менскам. Гэтая частка падрыхтоўкі да вайны можа адбыцца ўжо ў наступным годзе. Юры Хрыстэнзэн Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C29CAF8CB0B5 P.S. Народная Партыя: Вельмі дакладныя азначэньні рускай гібрыднай вайны і становішча ў Беларусі. Спроба масаванага захопу адміністрацыйнай ўлады расейцамі ў Беларусі адбудзецца на наступных выбарах у мясцовыя саветы і ў «палатку». Дзеля гэтага вырадак зрабіў магчымасьць для расейскай агентуры ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі (Дзікая і фантастычная зьява ў «незалежнай» краіне). На мінулых выбарах у мясцовыя саветы быў абраны 21 расейскі агент.
|
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >