Бесаўская містэрыя

posted Dec 10, 2016, 10:02 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 10, 2016, 10:02 AM ]

У інфармацыйнай прасторы паляцела:

“Капсулу зь зямлёй з магілы беларускага паэта Максіма Багдановіча заклалі ў менскім праваслаўным храме Ўсіх сьвятых 9 сьнежня – у дзень 125-годзьдзя з нараджэньня паэта. На цырымоніі намесьніца прэм’ер-міністра Натальля Качанава зачытала вітаньне ад Аляксандра Лукашэнкі. Міністар культуры Барыс Сьвятлоў назваў захаваньне зямлі выкананьнем волі Багдановіча”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28165638.html

Названыя асобы – расейскія кадры, прызначаныя антыбеларускім рэжымам, ганіцелі беларушчыны.

Што там зачытвала лукашыстоўская чыноўніца, чыё “вітаньне”? Усе яны разам з сваім галоўным начальнікам выконваюць загады Масквы па зьнішчэньню беларускай мовы, культуры і традыцыі. А іхні мінкульт яшчэ згадвае пра нейкую “волю”.

Камандваў парадам сумнавядомы бацюшка Кранік, разанскі праваслаўны канторскі функцыянер, спэцпрадстаўнік РПЦ у Рэспубліцы Беларусь Той самы, што абяцаў спяпяліць ўсю планэту расейскім “мірным атамам” і ядзерный вайной. Гэтаму таксама лепш было б не набліжацца да сьвятых магіл.

“Капсулу” несьлі вайскоўцы ў брыдкіх савецкіх фуражках-патэльнях. Пры чым тут былі яны? Паэт ня быў генэралам.

Усё суправаджалася панаваньнем маскоўшчыны падчас маханьня кадзілам і іншага. А месцам блюзьнерскай дзеі быў будынак РПЦ “Всех святых” – штучны архітэктурны графін для разьліваньняў маскоўскага опіюма. Нагадаем, што калі РПЦ пачало ставіць гэтую канструкцыю на ўскраіне Менску, то папы-асаднікі запатрабавалі, каб яе адрасам была не вуліца Кастуся Каліноўскага (на якой яна стаіць), а іншая вуліца. Пачаліся пратэсты людзей. Тады спэцыяльна для папоў рэжым стварыў новую вуліцу ў адзін дом – Всехсвятскую. Ненавісьнікі аднаго беларускага героя ўшаноўваюць памяць другога героя. Як гэта ўсё называецца?!

Сяргей Камароўскі