Брукаванка Памяці

posted May 29, 2018, 2:09 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 29, 2018, 2:09 PM ]

Грамадзкая дырэкцыя Народнага Мэмарыялу Курапаты інфармуе, што неўзабаве пасьля адзначэньня 30-х угодкаў адкрыцьця Курапатаў плануецца стварэньне Брукаванкі Памяці на плошчы перад Крыжам Пакуты. Нізкае месца будзе падсыпана пяском і выбрукавана каменьнем. Кожны грамадзянін Беларусі можа прывезьці (прынесьці) сюды свой мясцовы камень памяці, які будзе ўбрукаваны ў брукаванку. І такім чынам гэты пляц перад Крыжам будзе памяцьцю ўсіх жывах. Ўжо з 3-га чэрвеня можна пачынаць гэтае рушэньне.

29 траўня 2018 г.