ЧАРНОБЫЛЬ - АСТРАВЕЦКАЯ АЭС 2018

posted Apr 25, 2018, 8:16 AM by Адміністратар Навін   [ updated Apr 25, 2018, 8:16 AM ]

26 красавіка, з 18-00 да 20-30, ў Кіеўскім скверы г. Менску адбудзецца мітынг з нагоды 32-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Арганізатар Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

Кіруючы рэжым працягвае вырабляць атручаныя радыяцыяй прадукты на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. Пры гэтым пачынаючы з пачатку 2000-х гадоў рэжым рэгулярна ўводзіць у сельгасвыторчасьць дадатковыя забруджаныя плошчы. Уведзены дзесяткі тысяч га. Так у гэтым 2018 г пастановай №8 за 08.01.2018 Савет Міністраў у чарговы раз задзейнічаў 1600 га брудных земляў на Гомельшчыне. Радыяцыйныя прадукты зьяўляюцца галоўнай прычынай хваробаў беларусаў. Прадукты з чыстых тэрыторый адпраўляюцца ў Расею, а беларусам – з атрутай.

Да Чарнобыльскай трагедыі рэжым наклікае новую бяду на наш народ. Пусьціў пад Астравец расейцаў, якія будуюць небясьпечную АЭС, абсалютна непатрэбную для энергазабеспячэньня Беларусі.

Запрашаем на мітынг-пратэст. Маецца дазвол Мінгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ