CПЫНІЦЬ ПРАВАКАЦЫЙНЫЯ МАРШЫ

posted May 25, 2018, 3:01 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 25, 2018, 3:01 PM ]

    23-24 траўня ў Кракаве (Польшча) адбылася міжнародная канфэрэнцыя "За нашу і вашу свабоду", арганізаваная польскім Інстытутам Нацыянальнай памяці пры ўдзеле былых дзеячоў Усходняга аддзелу "Змагарнай салідарнасьці". Прысутнічалі, выступалі з дакладамі і прамовамі прадстаўнікі дэсідэнцкіх рухаў з Польшчы і былых акупаваных краінаў СССР: Азэрбайджана, Арменіі, Грузіі, Крымска-татарскай аўтаноміі, Украіны, Чачэніі, Беларусі.

    У канфэрэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Былі прынятыя рэзалюцыі ў падтрымку свабоды і змагароў крымска-татарскага народа і законнага прадстаўніцтва Рэспублікі Ічкерыя.

    Канфэрэнцыя прыняла таксама зварот да ўладаў і патрыётаў Польшчы спыніць правакацыйныя маршы польскіх шавіністаў на Беласточчыну ў падтрымку спраўцаў генацыду беларусаў Беласточчыны ўзброенай групай Райса (Бурага) зімой 1946 года.

    Выніковы тэкст звароту ніжэй зьмяшчаем поўнасьцю:

                                                                   Зварот

                       да ўсх польскіх патрыётаў і мясцовых уладаў у справе маршу

                           памяці «выклятых жаўнераў» і дзейнасьці Райса (Бурага)

    Зьвяртаемся да польскіх мясцовых уладаў і да польскіх патрыётаў, каб сёньня асобы (у шчырасьці намераў і патрыятызме якіх мы не сумняваемся), баронячы памяць пра «выклятых жаўнераў», ўзгаднялі гэта з правам, з агульным інтарэсам і справядлівым падыходам, не дазвалялі, не праводзілі і ня ўдзельнічалі ў так званых маршах «Бурага», кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсамі цяперашняй Польшчы, якія сёньня грунтуюцца на абніжэньні ўзроўню нэгатыўных эмоцый паміж польскім і беларускім народамі, на разьвіцьці супрацоўніцтва, заснаванага на даверы і ўзаемна карыснай мірнай працы.

                                                                       Apel

                    do wszystkich polskich patriotów i władz miejscowych w sprawie marszu

                            ku pamięci „zołniezy wyklętych” i działalności Rajsa (Burego).

    Apelujemy, do polskich władz miejscowych i do patriotów polskich aby dziś osoby, w których szczere intencję i patriotyzm nie wątpimy, broniąc pamięci Żołnierzy Wyklętych, uwzględniały to z prawem, ze wspólnym interesem i sprawiedliwym podejściem, nie dawali zezwolenia, nie prowadzili i nie uczęstniczyły w tzw. marszach “Burego” kierując się racją stanu współczesnej Polski, która dziś polega na obniżeniu poziomu negatywnych emocji między narodami polskim i białoruskim, rozwijaniu współpracy opartej na zaufaniu i wzajemnie korzystnej pokojowej współpracy.

    Такія канфэрэнцыі праводзяцца ў Польшчы пэрыядычна ў Варшаве ды Кракаве, спрыяюць абмену думкамі, высьвятленьню пазыцый, пацьвярджаюць агульныя дэмакратычныя інтарэсы.

25 траўня 2018 г.                                                                                                     Адам Мікша