Cпыніць расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі

posted Sep 8, 2017, 2:47 PM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 8, 2017, 2:47 PM ]

(рэзалюцыя мітынгу)

Мы, удзельнікі мітынгу ў Менску, арганізаванага з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, 25-годдзя грамадзянскай вайсковай прысягі Рэспубліцы Беларусь і з прычыны грубага парушэньня сувэрэнітэту Беларусі ў выніку заплянаваных вучэньняў расейскага войска “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі, заяўляем наступнае:

  1. Патрабуем адмяніць расейскія вайсковыя вучэньні “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі.

  2. Патрабуем вывезьці з тэрыторыі Беларусі ўсе расейскія войскі і бронетэхніку назад у Расею.

  3. Незаконнае ўвядзеньне расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ёсьць грубым парушэньнем суверэнітэту Беларусі, Канстытуцыі Беларусі і міжнароднага права і ацэньваецца як акт агрэсіі.

У сувязі з гэтым, паколькі чужыя войскі ўжо зайшлі на тэрыторыю Беларусі, мы заклікаем усіх грамадзянаў беларускай Айчыны рыхтавацца да барацьбы з агрэсарам усімі сродкамі, спосабамі і сіламі. І калі мілітарызаваныя прышэльцы пасьдя заканчэньня вучэньняў не пакінуць нашу тэрыторыю, прыступіць да барацьбы з акупантамі дзеля абароны краіны, яе сувэрэнітэту і Незалежнасьці.

8 верасень 2017 г.

г. Менск