Да 30-ых угодкаў адкрыцьця Курапатаў

posted May 21, 2018, 12:11 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 21, 2018, 12:12 PM ]

У чэрвені сёлета спаўняецца 30 гадоў адкрыцьця Курапатаў, месца самых масавых растрэлаў людзей у Беларусі сталінскім маскоўскім камуністычным рэжымам ў 1937-1941 гадах. Пачынаючы з 1988 году ў Курапатах беларускае грамадзтва стварыла Народны Крыжовы Мэмарыял, які ўвесь час ўладкоўваецца і развіваецца. Мэмарыял “Курапаты” мае статус помніка 1-й катэгорыі.

Кансэрватыўна Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяву на правядзенье мітынга-рэквіема “Дзень памяці пра генацыд”. Заява пададзена ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Плануецца выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на пераносных стэндах, выступленьні, мэмарыяльная музыка.


Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

15.05.2018 г.