Да адзінства – дзеля абароны Бацькаўшчыны!

posted Aug 28, 2017, 2:50 PM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 28, 2017, 2:50 PM ]
(Ухвала Канфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычных дэмакратычных

сілаў Рэспублікі Беларусь)

Перад абліччам пагрозы расейскай акупацыі Беларусь патрабуе яднаньня ўсіх незалежніцкіх сілаў у справе абароны Бацькаўшчыны.

Мы заклікаем усіх, каму дарагая Беларусь, узяць удзел у супольнай працы дзеля адстойваньня незалежнасьці дзяржавы і дэмакратыі.

Мы заклікаем палітычных, грамадзкіх, рэлігійных лідэраў, навукоўцаў, прафэсіяналаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, прадстаўнікоў бізнэсу далучыцца да абароны незалежнасьці.

Слава Айчыне!

Жыве Беларусь!

Менск, 26 жніўня 2017 г.