Данбас – ваенны палігон Расеі

posted Dec 29, 2016, 1:48 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 29, 2016, 1:49 PM ]

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Юры Бэрэза камэнтаваў эскалацыю канфлікта на Данбасе:

Па-першае, Расеі патрэбныя аргуманты. Гэтую аргумэнтацыю ствараюць яе наёмнікі. Па-другое, адбываецца ратацыя расейскіх акупацыйных войскаў. У іх ідзе перападрыхтоўка і, на жаль, Данбас на сёньняшні дзень стаў ваенным палігонам, дзе абкатваюць байцоў фашыстоўскай арміі РФ. А потым іх накіроўваюць далей у гарачыя кропкі. Праціўнік прыязджае, страляе, забівае ўкраінцаў і едзе сабе далей. І ёсьць яшчэ адзін момант – Расея ўтылізуе на ўсходзе Украіны баепрыпасы, тэрмін годнасьці якіх набліжаецца да канца. Вось тры простыя прычыны таго, што адбываецца. Галоўная мэта Масквы – зрабіць з Данбаса невылечную рану на целе Украіны.

І ня проста так актывізавалася “народная лётчыца”. Гэта ўсё пазлы гульні аднаго шаленца з Крамля. Ён усіх выкарыстоўвае ў якасьці пешак у сваёй гульні. На сёньняшні дзень Масква ня здолее паставіць нам шах або мат. Гэта нерэальна. РФ выдаткавала мільярды на прапаганду і прасоўваньне свайго “русского міра”, але, як аказалася, ня ўсё так проста. Гэта паказаў час і ўкраінскі народ. Прычынай эскалацыі канфлікта на Данбасе, хутчэй за ўсё, паслужыла ўсьведамленьне Пуціным сваёй бязмоцнасьці. Ягоныя васалы абяцалі, што да самага Дняпра Расею будуць сустракаць з хлебам і сольлю. Яму казалі, што ўсё будзе так жа сама лёгка, як у Крыме, але так ня выйшла.

Ёсьць вельмі важны момант. Канфлікт пераходзіць у стадыю інфармацыйнай вайны. Я яе называю “Другой інфармацыйнай вайной”. І яна зараз у самым разгары. Грамадзкай думкай спрабуюць маніпуляваць. Абвастрэньні на Данбасе будуць, нават калі мы вернем кантроль над мяжой і выб’ем нечысьць з нашай зямлі. Аднак гэтыя абвастрэньні будуць адбывацца ўжо на мяжы з Мардорам, а не ў самой Украіне.

Юры Бэрэза

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/yuriy-bereza-obostreniya-na-donbasse-budut-dazhe-kogda-my-vernem-kontrol-nad-granicey-i-vybem-nechist-s-nashey-zemli-165002.html