Дзяды 2017

posted Oct 19, 2017, 2:38 PM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 19, 2017, 2:38 PM ]
Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. з 11.30 ад Гадзіньнікавага завода традыцыйнага шэсьця і мітынга ў Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Заяўка пададзена Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ.

Чаму мы ўшаноўваем памяць продкаў і чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?

Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.

Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашыя нацыянальныя каштоўнасьці належаць нам і нашым будучым пакаленьням.

Хвала продкам! Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!

-Інф-