27 лістапада дзень герояў -- ушанаваньне памяці ваяроў Слуцкага збройнага чыну. Гэта была моцная старонка змаганьня ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасьля антыбеларускага прэлімінарнага замірэньня паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй 12 кастрычніка 1920 года ворагі дамаўляліся падзяліць Беларусь. Беларусы Случчыны, якія апынуліся ў нэўтральнай зоне і на якіх насоўвалася расейска-бальшавіцкая арда, з абурэньнем успрынялі вестку аб падзеле Беларусі. Ініцыятыву супраціву ўзяў на сябе Беларускі Нацыянальны Камітэт, створаны ў Слуцку 1918 годзе. Пачалася мабілізацыя на барацьбу з маскалямі. 14-га лістапада 1920-га сабраўся Зьезд Случчыны (дэлегаты ад 15 воласьцяў). Прынялі дэклярацыю аб абароне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб стварэньні войска. За тры дні ў войска запісалася больш за дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Беларускія маткі самы выпраўлялі на вайну сваіх сыноў. Але не хапала зброі і амуніцыі. Таму больш за палову двбраахвотнікаў распусьцілі па хатах. Пакінулі 4000. Зь іх палова мусіла здабыць зброю ў баях ад ворагаў. Так яно потым і было. Былі створаны два палкі, якія склалі Слуцкую брыгаду стральцоў. 26-27 лістапада пачаліся баі з расейскай ардой. На Слуцк наступала Омская дывізія маскалёў і кітайцы з латышамі (апошнія, былі наёмнікамі, ваявалі за грошы). Случакі адразу спынілі і адкінулі арду. Потым пачалася зацяжная вайна, вёскі і паселішчы пераходзілі з рук ў рукі. Лічэбная перавага шматкроць была на баку маскалёў. Але перавага беларусаў трымалася на цалкавітай падтрымцы насельніцтва. Дзівосная зьява: вяліся актыўныя баявыя дзеяньні, і адна Слуцкая брыгада з двух палкоў (без артылерыі і цяжкой зброі) трымала фронт працягласьцю амаль у сто кілометраў. У рэшце маскалі кінулі супраць беларусаў цэлую армію. Тут ўжо супрацьстаяць было бяссэнсоўна. Случакі прынялі рашэньне і ў колькасьці 1500 жаўнераў адышлі за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Прытым 400 жаўнераў яны пакінулі на Случчыне для партызанскай барацьбы з бальшавікамі. За ракой Лань рэшткі палкоў раззброіліся. Частка жаўнераў была перапраўлена на Беласточчыну, частка ў Дарагуск і іншыя месцы. Пазьней некаторыя вярнуліся ў Беларусь, дзе праз пэўны час іх арыштавалі і замардавалі бальшавікі. Некаторых ваяроў выдалі маскалям палякі некаторых замардавалі самы. Бальшыня слуцкіх ваяроў асела за мяжой, найбольш у Вялікабрытаніі і Амэрыцы. Гэта вядомя людзі. Да канца жыцьця яны служылі Беларусі. Слава Слуцкаму збройнаму чыну! Слава героям Беларусі! Жыве Беларусь! Сьмерць маскалям! 26 лістапад 2022 год Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >