Эўразьвяз папярэджвае аб расейскай дэзінфармацыі

posted Feb 5, 2017, 4:17 PM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 5, 2017, 4:17 PM ]

Масква хоча пасеяць у Эўропе нязгоду.

Брусэль. У сувязі з набліжэньнем эўрапейскіх супэрвыбараў 2017 года ад экспэртаў-русістаў з Міністэрства Замежных Спраў Эўразьвязу паступіла папярэджаньне: Вялікі ўсходні сусед хоча пасеяць нязгоду ў краінах-членах Уніі. З 2015 г. East StratCom Task Force Эўразьвязу назірае за кампаніяй дэзінфармацыі, якая кіруецца з Масквы, і публікуе штотыдзень „Best Of” (“Лепшае”) з фальшывых паведамленьняў. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Францыі і выбарамі ў Бундэстаг у Нямеччыне ў Брусэлі асабліва павышана чуйнасьць – не апошняй з прычын гэтага ёсьць досьвед з мэтанакіравана распаўсюджанымі паведамленьнямі падчас выбарчай кампаніі ў ЗША.

У апублікаваным аглядзе расейскай стратэгіі экспэрты Эўразьвязу сьцьвярджаюць, што галоўнай мэтай расейскай кампаніі дэзінфармацыі зьяўляецца аслабленьне Захаду. Масква хацела б пасеяць як мага большую нязгоду паміж краінамі-членамі Эўразьвязу, эўрапейскімі інстытуцыямі, ЗША і НАТО. Для расейскіх прапагандыстаў цікава не прапагандаваць рэчы пад выгадным для іх кутом разгляду, а распаўсюдзіць як мага больш супярэчлівых паведамленьняў. Мэта заключаецца ў тым, каб эўрапейцы наогул страцілі давер да СМІ і палітыкаў, правераных фактаў і аб’ектыўных высноваў.

Выснова экспэртаў Эўразьвязу мала супакойвае: Дагэтуль расейская кампанія дэзінфармацыі вызначалася посьпехам.

Пераклаў з нямецкай В. Буйвал.

Крыніца: аўстрыйская газэта “Die Presse”, 21.01. 2017

http://diepresse.com/home/ausland/eu/5157806/EU-warnt-vor-russischer-Desinformation