Гопнікі РФ у ААН

posted Jun 30, 2017, 4:15 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 30, 2017, 4:15 PM ]

Адносна дзейнасьці агрэсараў у ААН.

Нядаўна Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш аб’явіў пра прызначэньне Уладзіміра Варанкова, прадстаўніка Расейскай Фэдэрацыі пры міжнародных арганізацыях у Вене, сваім намесьнікам і кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўленьня ААН. У склад гэтага Упраўленьня, утворанага 16 чэрвеня, пяройдуць 38 аддзелаў і структур ААН, якія займаюцца тэматыкай тэрарызма.

Такое прызначэньне – гэта нават не тэатр абсурда, гэта нейкае асабліва вычварэнскае згвалтаваньне здаровага сэнсу. Сёньняшняя Расея, па сутнасьці – гэта дзяржава-тэрарыст, прыклад і ідэал для ўсіх тэрарыстаў сьвету. З такім жа посьпехам можна было прызначыць кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўленьня прадстаўніка ІДзІЛ.

Акупацыя Крыма і вайна на Данбасе, вайна ў Сірыі, спроба пераварота ў Чарнагорыі і іншыя эпізоды не даюць магчымасьці западозрыць Крэмль у жаданьні ўсталяваць мір на планэце. Расейскія вушы тырчаць са шматлікіх гісторый з актамі кібэртэрарызму апошніх гадоў.

У самой ААН прадстаўнікі РФ паводзяць сябе, як гопнікі з уральскіх падваротняў – увесь сьвет са зьдзіўленьнем рэгулярна сочыць за іхнім самазамілаваным быкаваньнем з самай высокай кропкі планэты.

І нарэшце: менавіта Расея заблакавала стварэньне трыбунала па Боінгу МН17, які быў састрэлены па загаду расейскага кіраўніцтва расейскімі “дзяржаўнымі” тэрарыстамі з расейскага “Бука”.

Варанкоў 30 гадоў працуе ў структурах расейскага МЗСа і цудоўна ведае пра ўсе злачынствы Крамля, зьяўляецца іх актыўным удзельнікам. Ці можна чакаць ад яго аб’ектыўнасьці, калі па абавязку службы на новым месцы яму давядзецца мець справу з тэрырыстычнымі фокусамі Масквы? Ці будуць у гэтым выпадку эфэктыўнымі контртэрарыстычныя інстытуцыі ААН? Гэтыя пытаньні – з шэрагу рытарычных.

На жаль, мы ўжо маем адмоўны досьвед у аналагічнай сытуацыі з іншай міжнароднай арганізацыяй. Калі ў 2014 г. Расея акупавала Крым, зьдзяйсьняла наўпроставую інтэрвэнцыю на Данбасе, абстрэльвала са сваёй тэрыторыі з РСЗО ўкраінскіх жаўнераў і цывільных жыхароў, перакідвала тэрарыстаў і забясьпечвала іх усім неабходным, Дэпартамэнт па супрацьдзеяньню транснацыянальным пагрозам АБСЭ (адна з задач якога – якраз супрацьдзеяньне тэрарызму) узначальваў расейскі дыпламат Аляксей Лыжанкоў (працаваў на пасадзе ў 2012-2016 гг.). Як паводзіла сябе АБСЭ ў гэты пэрыяд, цудоўна вядома.

Цяпер відавочна, што так жа сама будзе з ААН. Калі ААН быў патрэбны апошні цвік у крышку труны свайго ж аўтарытэта і легітымнасьці, то гэты цвік ёсьць у наяўнасьці. Яго прозьвішча – Варанкоў.

Дмытро Тымчук

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/tymchuk-o-naznachenii-rossiyanina-rukovoditelem-kontrterroristicheskogo-upravleniya-oon-osobo-izvrashchennoe-iznasilovanie-zdravogo-smysla-194272.html