Сітуацыя сярод "блукаючай" агентуры абвастрылася ў сувязі з узмацненьнем дзеяньнў беларускіх дабраахвотных фармаваньняў і стварэньнем арганізацыйнай структуры Руху "Вольная Беларусь". Асабліва нэрвова сталі паводзіць сябе ў групоўцы вакол Ціханоўскай, якая, як трапна пведаміў мне адзін беларус, зьяўляецца легальнай расейскай рэзідэнтурай. Яны вельмі хочуць адкрыта зайсьці ва Украіну. Праўда, усё ў іх робіцца няўклюдна, але правакацыі йдуць адна за адной, імкнуцца пранікнуць у беларускія вайсковыя фармаваньні. Здаецца ўкраінцы гэтыя намеры ўжо заўважылі. Нядаўна адзін са скрытых каляштабістаў нават прагаварыўся пра тое. Вось цытата: "...краіну чакаюць дзясяткі год крывавай вайны з актыўным удзелам зьнешніх сілаў, якія й будуць у гэтай вайне пераможцамі. Гэта цудоўна разумеюць тыя, хто заклікае да "патрыятычнага паўстаньня", прызнае ўзброеныя фармаваньні "адзінымі прадстаўнікамі" і г.д. Выйсьце - аб'яднаньне ўсіх гэтых фармаваньняў пад палітычным кіраўніцтвам ОСЦ (гэта зн. "Офісу Сьвятланы Ціханлўскай" -- З.П.) з адзінымі мэтамі - прадухіленьне ўцягваньня Беларусі ў вайну (у тым ліку - недапушчэньне ўварваньня звонку, якімі б мэтамі "вызваленьня" ні прыкрываліся ягоныя арганізатары і ўдзельнікі) і забезьпячэньне недатыкальнасьці дзяржаўных межаў краіны з пабудовай новага беларускага войска, якое падпарадковаецца Канстытуцыі і Законам Беларусі. Палітычнае кіраўніцтва (гэта зн. "ОСЦ" -- З.П.) у гэты час, як і абяцала, праводзіць свабодныя справядлівыя выбары, удзел у якіх могуць прыняць і былыя службоўцы ўзброеных фармаваньняў, пры ўмове выхаду ў адстаўку з вайсковай службы "... (https://www.facebook.com/svaboda.org/posts/pfbid0b4KWtbdsxA4oeibyWnxS7CeL5aGSs8tfSLSVEk568e9QKPGbcSuC8Ua1jrZ5FxVil?__cft__[0]=AZXSbCAqG_9Qt72xHNyXaxwiueKwnZzfoWbyS5_ci6QugUSamBWeVZZMjerM7R9NP3Mb7S1tqCed8oZO87vhaC4FSxSwCZNCI0xBG_B69s2o9FgvWGbW7TzjLW0-NMxSc1plN4G13tzdHJbY5Zlxh5yn&__tn__=%2CO%2CP-R ) Скора ўзьнікне шмат цікавай інфармацыі пра гэтую рэзідэнтуру, якая хоча стаць "палітычным кіраўніцтвам" і расфармаваць беларускія "ўзброеныя фармаваньні". Паўтары гады таму я пісаў ("дэмсмі" ледзь не захлынуліся сьлінай), што пасьля ўпадку рэжыму гэтая група разам з Ціханоўскай пйдуць пад сьледства ў вольнай Беларусі. Але бачу, што сьледзтва трэба пачынаць ужо цяпер. 25 кастрычнік 2022 г. Зянон Пазьняк |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >