ХАРАКТЭРНЫ ПРЫКЛАД

posted Oct 9, 2022, 4:18 AM by Адміністратар Навін   [ updated Oct 9, 2022, 4:19 AM ]
        2-га кастрычніка з ініцыятывы Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту адбыўся Вальны Сойм беларускіх суполак Нацыянальна- Вызвольнага Рху "Вольная Беларусь", які аб'ядноўвае беларусаў некалькіх краін і працягвае разьвівацца. 
Створаныя неабхадныя ворганы Руху, аформленая структура, прыняты Статут і Палітычныя Прынцыпы. Працягваецца рэальная справа па дапамозе беларускім ваярам, што ваююць разам з украінцамі супраць расейскмх агрэсараў. 
У аснове Руху вядомыя беларускія палітыкі і нацыянальна-дэмакратычныя дзеячы, што эмігравалі за мяжу з-пад рэпрэсіяў акупацыйнага рэжыму. 
Існуе масава абмеркаваная, публічна апробаваная Паграма разьвіцьця будучай Вольнай Беларусі. Прыняты шэраг практычных дакумантаў. Шмат што выкладзена ў інфармацыйную прастору Інтэрнэта. Усё робіцца. Ёсьць рухаўскія старонкі і відэа. Беларусы далучаюцца.
Словам, я тут не паведамляю нічога новага, пра ўсё сказана. Але ёсьць адзін вельмі сімптаматычны нюанс, належны для разуменьня сітуацыі, у якіх умовах разьвіваецца сапраўды дэмакратычнае змаганьне за вызваленьне Беларусі. 
Мінуў тыдзень пасьля Вальнага Сойму Руху і пры дастатква шырокай рухаўскай інфармацаі ні адзін ворган (акрамя Белсату, які ўзяў у мяне інтэрв'ю), ні адзін "ворганчык" так званых "беларускіх" так званых "дэмсмі" не абмовіўся нідзе ні адным словам аб гэтай істотнай падзеі ў беларускай палітыцы (хоць гэтая падзея  сядзела ў іх проста на носе). 
Вельмі наглядна. Лепшага прыкладу для характарыстыкі гэтых "дэмсмі" не прыдумаеш. 
Зразумела, што задача стварэньня беларускіх незалежных дэмакратычных сродкаў масавай інфармацыі, без прафанатараў і без агентуры, вельмі важная, яна стаіць даўно і за вырашэньне гэтай задачы беларусам трэба брацца, чаго б тое не каштавала.

9 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк