Хрыстос нарадзіўся!

posted Dec 24, 2018, 8:05 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 24, 2018, 8:06 AM ]

Дарагія землякі, дарагія Беларусы!

Настае Сьвята Божага Нараджэньня.

Віншую са Сьвятам! Сьветлага Дня!

Гэта быў пачатак новага чалавецтва, новай культуры,

накіраванай на асэнсаваньне і падрыхтоўку да вечнага жыцьця ў Сусьвеце.

Нічога больш важнага ў гісторыі людзей мы ня ведаем. На Зямлю прыйшоў Бог

у якасьці Сына Божага і ў вобразе чалавека. З Хрыстом прышло Хрысьціянства,

якое перамяніла чалавецтва. Яно прынесла людзям усьведамленьне вышэйшай справядлівасьці 

і сэнс існаваньня. Жыцьцё напоўнілася аптымізмам

і пэрспэктывай быцьця.

Не губляйма яе ніколі. Цемра сканае, дзе б яна не ўзьнікала, у якім бы вобразе

не зьяўлялася, якое б не набывала аблічча. Адкідайма яе!

Хрыстос нарадзіўся. Славім Яго!


24 сьнежня 2018 г.

Зянон Пазьняк