Іхтамнеты забіваюць сваіх

posted May 10, 2020, 4:04 PM by Адміністратар Навін   [ updated May 10, 2020, 4:05 PM ]

Я жыла ў Сьвярдлоўску Луганскай вобласьці. Памежжа. Я першая ўбачыла вайну. Я першая ўбачыла іхтамнетаў.

Расейскія данскія казакі заязджалі вольна, карцінна седзячы на танках і БТРах, гыкалі і гарланілі “любо”, стралялі ў паветра, махалі чырвона-сярпастымі сьцягамі і абразамі Мікалая ІІ, Ісуса, Божай маці, выклікаючы адчуваньне псіхушкі і нерэальнасьці…

А вось гэтых маладых завозілі ціха. Гэта былі расейскія тэрміновай службы, прызыўнікі, якіх везьлі на “вучэньні”. Але, бачачы ўкраінскія вывескі, якімі стракацела памежжа, яны разумелі, куды іх вязуць. Я бачыла гэты страх. Я бачыла таксама, як іх вязуць назад, калі баі ішлі пад Лутугіным. З “Уралаў” кропляла кроў, сукровіца, мача і чуліся стогны. Я дагэтуль сьню гэты пах, пах сьмерці.

Я шмат пісала пра гэта. Пісала з пазыцыі жанчыны і маці. Спрабавала дакрычацца да расейскіх мацерак, але ў адказ жаночая частка Расеі цынічна гарланіла – іхтамнет. А я гадзінамі назірала, як уваходзілі ў мой горад калёны з жывой сілай, танкі, БТРы, “Грады”. Расейцы называлі мяне фэйкам. Цынічна хлусілі – настамнет. Цынічна закапвалі сваіх, пад нумаркамі, у полі.

Я шмат што тады не разумела. Жаночага і мацярынскага. Шукала гэтага ў расейскіх бабах і не знаходзіла. Баярка і сквапнасьць вытруцілі зь іх усё жаночае. Жанчыны Расеі абяцалі мяне згвалціць, забіць, расчляніць, аддаць на зьдзекі расейскім бравым хлопцам і падлічвалі навар ад марадзёрства, што тварылі іхнія мужы ў нашых дамах, навар ад сьмерці іхніх мужоў і дзяцей. Расея шчодра плаціла расейскім прапойцам за сьмерць іхніх родных.

Яны і зараз гарланяць “нас там нет”, цынічна, нахабна, адкрываючы помнікі і мэмарыялы “вызваліцелям Данбаса”. У Расеі растуць гэктары могілак з безыменнымі магіламі пад нумаркамі – іхнігденебыло.

Аксюмарон вайны:

Украінцы-памежнікі зьбіраюць па Правальскім стэпе трупы іхтамнетаў і хаваюць іх, іхніх параненых мяняюць на сваіх параненых. Апалчэнцы і іхтамнеты пакідаюць на полі бою сваіх мёртвых і параненых таварышаў. Параненых часьцей дастрэльваюць!

Пад Аляксандраўкай ідзе бой. Страшны. Снарады лётаюць над маім домам. Мы суткі сядзім у падвале, паўпляшкі вады на 4-х. двор заліты сьвінцом. Мы не разумеем, чаму бой. Тут даўно няма нашых, украінскіх войскаў. Праз тыдзень, калі асеў порах, а з поля былі вынесены ў братэрскую магілу і трупы і тыя, хто стагнаў, мясцовыя апалчэнцы з тэрарыстычнага камуністычна-праваслаўна-казацкага батальёну “РІМ” патлумачылі – забівалі расейцаў, каб забраць у іх зброю і ўзброіць сваю армію, армію Сверловск-РІМ.

Расейцы закідваюць сваіх параненых у старыя шахты. Расейцы хаваюць у братэрскія магілы параненых і мёртвых. Гэта з жахам назірае “вызвалены народ Данбаса”. Спрабуе ратаваць. Пасьля пары ўдалых спробаў расейцы мініруюць магілы-могільніккі і шурфы-могільнікі.

У прысадах ляжаць трупы, якія ніхто не зьбірае.

Расейцаў апалчэнцы забівалі, каб атрымаць харчаваньне і зброю.

Расейцы так жа сама ставіліся да данбасянаў. Кідалі на полі бою параненых. Забівалі ў працэсе дзялёжкі і рабаваньня.

Іхтамнеты рабуюць і гвалцяць расейскамоўных жыхароў Данбаса, што крычалі “путінвведі”, разбураюць Данбас, труцяць Данбас, “народ Данбаса” абрабоўвае Расею, атрымліваючы пэнсіі, гуманітарку, крадучы бюджэтныя гроршы, ствараючы “арміі мёртвых душаў”. Скрэпныя адносіны!

Алена Стэпава, Дзімітры Чакалкін

(перакелад з расейс.)

Крыніца:

https://kraina.biz.ua/editor3/75424/?fbclid=IwAR39Ddsp296FyVzGNDNCAl_fZnczBcDUAWc2DHIRdPKTVc-gVUu4Eq8G3-s#.XgmSbYNR4pI.facebook