Імпэрскі стыль

posted Dec 11, 2018, 8:32 AM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 11, 2018, 8:32 AM ]

Захопленыя ўкраінскія маракі ў вельмі небясьпечным становішчы. Справа ў тым, што Пуцін ужо нарысаваў карціну іхняга “злачынства”. Цяпер сьледства будзе намагацца ўсімі сродкамі (маральны ціск непазьбежны, але можа быць і фізычны) выцягнуць з маракоў прызнаньне, якія пацьвярджаюць словы гаспадара.

Так жа сама паводзіў сябе Сталін. Ён спачатку агучваў уласную фантастычную вэрсію падзей (напрыклад, што ў гібелі Кірава вінаватыя зіноўеўцы або, што лекары-“атрутнікі” – агенты міжнароднага габрэйства). А потым чэкісты проста выбівалі з затрыманых неабходныя шэфу паказаньні.

Вось і Пуцін ужо пасьпеў публічна фактычна паставіць задачу перад сьледствам: “Нам трэба пацьвердзіць правакацыйны характар дзеяньняў украінскай улады і зафіксаваць гэта ў юрыдычных дакумантах… Нам трэба аформіць адпаведным чынам, а там бачна будзе”. Цяпер чэкістам давядзецца гэтыя ўказаньні любым коштам выканаць.

Пуцін заявіў таксама, што ўкраінскія маракі спрабавалі прарвацца ў Керч і казалі, што зьбіраюцца падарваць Керчанскі мост. Гэта трызьнёвае абвінавачваньне, якое прышло нібыта са сталінскіх часоў, таксама можа “нечакана” ўсплыць на сьледстве. Наогул, міжнароднай супольнасьці трэба тэрмінова ратаваць украінскіх маракоў. Інакш супраць іх можа быць сфабрыкавана справа ў стылі 37-га года.

Ігар Эйдман

Крыніца: Фэйсбук.