“Імпэрыя Зла павінна быць зьнішчана да канца“

posted Jun 26, 2017, 7:15 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jun 26, 2017, 7:15 PM ]

Бальшавікі і камуністы, іхнія партыі ВКП (б) і КПСС зьяўляюцца тэрарыстамі і экстрэмістамі, тэрарыстычнымі і экстрэмісцкімі арганізацыямі з самых жахлівых, якія бачыў сьвет.

Зьдзейсьніўшы бандыцкі пераварот у 1917 годзе, бальшавікі-камуністы апусьцілі краіну ў Чырвоны Тэрор, а ў хуткім часе і ў пяцігадовую жахлівую Грамадзянскую вайну, з першымі мільёнамі (!!!) ахвяр.

Потым, выкасіўшы наступныя дзесяткі мільёнаў людзей і наладзіўшы галадаморы, дэпартацыі і масавы генацыд канца 20-х і ўсіх 30-х, камуністы падвялі разбураную імі краіну да Другой Сусьветнай вайны. Другая Сусьветная вайна працягвалася шэсьць гадоў, адну траціну зь якіх камуністыччны СССР быў верным хаўрусьнікам гітлерскай Нямеччыны.

Агулам ВКП (б) і КПСС, разам са сваімі адмыслова створанымі злачыннымі ворганамі сілавога ціску ВЧК-ОГПУ-НКВД-МГБ-КГБ, за гады сваёй злачыннай улады зьнішчылі 60 мільёнаў чалавек (некаторыя гісторыкі і навукоўцы мяркуюць, што нават больш). КПСС і КГБ павінны быць прызнаны злачыннымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, іхнія ватажкі павінны быць пад судом і асуджаны, усе астатнія члены люстрыраваны.

99% усіх членаў пуцінскай АЗГ зьяўляюцца членамі КПСС і 95% зьяўляюцца членамі КГБ. Калі б у 90-х адбыўся суд над КПСС і КГБ і іх члены былі б люстрыраваны, Пуцін і ягоная АЗГ не змаглі б падыйсьці да Крамля і на гарматны стрэл. Пуцін мог бы разьлічваць на пасаду наёмнага намдырэктара таксаматорнага парку ў Купчыне; Патрушаў служыў бы ахоўнікам ў грамадзкай лазьне; Медведев звар’яцеў бы ад няўдалай кар’еры клоўна цырку “Шапіто”.

Замест гэтага Пуцін і ягоная АЗГ за 17 гадоў забілі некалькі сотняў тысяч чалавек, некалькі мільёнаў чалавек зрабілі ўцекачамі і пазбавілі будучыні паўтары сотні мільёнаў жыхароў гэтай краіны.

Пуцін і ягоная АЗГ зьяўляюцца членамі АЗГ пад назовам КПСС і КГБ У Расеі будчыні абавязкава павінны быць праведзены дэбальшавізацыя, дэкамунізацыя, дэкагэбізацыя і люстрацыя. У Расеі будучыні.

Бо без гэтага ў Расеі няма і ня можа быць ніякай будучыні. Без гэтага самой “Расеі будучыні” ня будзе. Будуць толькі жудасныя, крывавыя, сьмярдзючыя руіны мінулага, якія дымяцца, выпаленае сьмярдзючае балота цяпершчыны і звонка-аглушальная пустата небудучыні: спыненага часу халоднага магільнага склепа тэрыторыі, якая выпала з гісторыі.

Кошт пытаньня для краіны Мяндзелеева і Цыалкоўскага, Пушкіна і Дастаеўскага, Чайкоўскага і Рахманінава, Пастэрнака і Булгакава, Шастаковіча і Плісецкай, Барышнікава і Нурыева, Перальмана і Каспарава, Сахарава і Букоўскага, Капіцы і Ліхачова. Кошт пытаньня: дэбальшавізацыя, дэкамунізацыя, дэкагэбізацыя і люстрацыя Пуціна, Патрушава, Іванова, Сечына, Чэмезава, Медведева, Баршчэўскага, Якуніна, Зоркіна, Чайкі, Бастрыкіна, Матвіенкі, Кірыенкі, Нарышкіна, Валодзіна, Чурава, Зюганава, Міронава і іншых членаў гэтай АЗГ.

Імпэрыя Зла павінна быць зьнішчана да канца, а яе забэтанаваная магіла павінна быць уторкана і пранізана такой колькасьцю асінавых калоў, колькімі ёю было зьнішчана чалавечых лёсаў.

Слава Рабіновіч

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.