Калі Арда нападзе, вучэмся ў фінаў

posted Aug 22, 2019, 3:21 PM by Адміністратар Навін   [ updated Aug 22, 2019, 3:22 PM ]

Параза Масквы ў бітве пры Суомусальмі (1939-1940). 7 сьнежня 1939 г. пачалася бітва пры Суомусальмі. Баі працягваліся месяц. Пазьней бітва разглядалася як сымвал Зімовай вайны.

Калі 30 лістапада 1939 г. пачалася Зімовая вайна савецкае камандваньне планавала наступ на чатырох асноўных накірунках. Галоўны удар савецкага наступу быў накіраваны на Карэльскі перашыек і Ладажскую Карэлію. У цэнтральнай Фінляндыі савецкая 9-я армія мела заданьне напасьці і захапіць Улеаборг (Улеа). Наступ зьдзяйсьняўся дзьвюма стралковымі дывізіямі, адной танкавай брыгадай, пазьней таксама і іншыя злучэньні ўступілі ў бой. Сілы даходзілі да 45-55000 савецкіх жаўнераў і пары сотняў танкаў.

Фінскія сілы ў зоне вакол Суомусальмі складаліся з асобнага батальёна, які меў каля 1500 жаўнераў. Матарызаваная савецкая 153-я дывізія перайшла мяжу з Фінляндыяй 30 лістапада. Злучэньне наступала на двух напрамках: па Юнтускай (на поўнач) і Ратэнскай (поўдзень) дарогах. Гэтыя дарогі былі адзінымі ў рэгіёне, яны злучаліся ў горадзе Суомусальмі ў некалькіх мілях ад расейскай мяжы.

У першы тыдзень ішлі лютыя баі з абедзьвюма савецкімі калёнамі. Павольна, але ўвесь час колькасна меншыя фінскія сілы адступалі да Суомусальмі. У той жа час мясцовы камандуючы запатрабаваў падмацаваньняў ад фінскага галоўнага штаба. 3 сьнежня ў зону прыбыў яшчэ адзін дадатковы батальён. Праз пару дзён фіны распачалі контрнаступ супраць паўночнага савецкага авангарда. Праз пару дзён савецкі наступ быў спынены і іх прымусілі перайсьці да абароны.

У паўднёвай зоне баёў савецкім йшлося лепш, сюды прыслалі яшчэ войскаў, і 7 сьнежня яны здолелі захапіць Суомусальмі, а фінскія войскі, адступаючы, спалілі горад.

9 сьнежня палкоўнік Х’ялмар Сіласвуо прыбыў на чале пяхотнага палка, рэшта падначаленай Сіласвуо дывізіі таксама набліжалася да зоны. Пару дзён палкоўнік Сіласвуо зьбіраў інфармацыю і распрацоўваў планы, а потым перайшоў да справы. Баявая групоўка была падзелена на шмат меншых падразьдзяленьняў. Дзьве з гэтых баявых групаў зрабілі абыходны манеўр, каб зачыніць шляхі савецкага запесьпячэньня на двух дарогах. Адначасова шэраг меншых баявых групаў напаў на савецкую наступальную калёну на ўсім яе працягу.

У хуткім часе ўся 163-я дывізія была аточана, рассечана на многія вялікія ачагі супраціву, так званыя “motti. Савецкія часткі пачалі акапвацца для абароны. Фінскія жанеры ўвесь час атакавалі расейскія ачагі супраціву. Ставілася мэта захапіць або зьнішчыць савецкае ўзбраеньне, нападалі збольшага ўначы.

На Каляды 1939 г. прыбылі два дадатковыя палкі дывізіі Сіласвуо. Праз некалькі дзён пачаўся “канчатковы наступ” на горад Суомусальмі. З дадатковымі часткамі горад удалося ўзяць хутка. Нямногія савецкія часткі, якія яшчэ заставаліся, у дзікай паніцы пачалі ўцякаць на замерзлыя фінскія азёры.

Адначасова савецкая 44-я дывізія пайшла ў наступ па Ратэнскай дарозе, каб прыйсьці на дапамогу абложанай дывізіі каля Суомусальмі. Невялікія фінскія сілы, што былі вакол Ратэнскай дарогі, здолелі прадухіліць савецкі прарыў і ўтрымаць ворага да падыходу падмацаваньняў з Суомусальмі.

У першы тыдзень студзеня 1940 г. была таксама абкружана і разгромлена савецкая 44-я дывізія.

Фінская ваенная здабыча была вялізнай. Былі захоплены 85 танкаў, 10 браневікоў, 92 гарматы, 437 грузавікоў, 1620 коней, 78 супрацьтанкавых гармат і тысячы ручной зброі і кулямётаў.

Агульныя савецкія страты ў бітве склалі прыкладна 30000 забітых і прапаўшых бязь вестак. 2000 чалавек патрапілі ў палон. Камандзёр савецкай 44-й дывізіі, які кінуў сваіх жаўнераў падчас баёў, быў пакараны сьмерцю саветамі разам са сваім штабам.

Адзін палонны савецкі афіцэр сказаў на допыце пасьля баёў: “Мы проста ня бачылі нідзе фінаў. Паверыце або не: першымі фінамі, якіх я пабачыў, былі тыя, што ўзялі мяне ў палон. Хаця вораг быў паўсюль, а хто з нас пакідаў лягер, той напэўна ішоў на сустрэчу са сьмерцю”.

Бітва пры Суомусальмі была адной з найвялікшых фінскіх перамог у Зімовую вайну. Было прадэманстравана, што малая, але рашучая сіла можа перамагчы больш моцнага праціўніка. Бітва стала сымвалам Зімовай вайны.

Крыніца: https://www.nordfront.se/slaget-vid-suomussalmi.smr

Пераклаў са швэдскай В. Буйвал.