“Калі вы называеце кагосьці акупантам, то дзейнічайце адпаведна…” Старыя песьні.

posted Jul 18, 2017, 7:16 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 18, 2017, 7:17 PM ]

Падрыхтаваны Парляманцкай асамблеяй АБСЭ праект рэзалюцыі аб дэакупацыі Крыму і часткі Данбаса, у якім РФ прызнана акупантам украінскай дзяржавы, ніяк не паўплывае на сытуацыю ў краіне, заявіў у камэнтары для выданьня “ГОРДОН” украінскі валанцёр Юры Касьянаў:

“Ніякіх зьменаў Украіне гэтая рэзaлюцыя не прынясе. Як АБСЭ можа паўплываць на Крэмль? Калі б у Эўразьвязе адмовіліся ад закупкі расейскага газу і нафты аж покуль РФ ня сыйдзе з Данбаса, вось тады Масква сапраўды задумалася б. А так нічога ня зьменіцца. Страшныя заявы эўрапейцаў, тупаньне нагамі і трасеньне кулакамі ў Пуціна не выклікаюць уражаньня. Не чапляюць яны, у прыватнасьці, і мяне. Бо ўсе гэтыя глупствы паўтараліся ў гісторыі ўжо вельмі шмат разоў. Успомнім тую ж акупацыю Чэхаславакіі. Атрымліваецца, што ў Эўропе ёсьць пэўныя “адораныя” людзі, якія ўсіх павучаюць, як трэба жыць, а ў гэты час акупанту трэба было б проста добра ўлупіць па карку.

Ніхто ў Эўропе ня хоча адмаўляцца ад расейскага газу. Мы ў сваю чаргу таксама не сьпяшаемся перакрываць газавую трубу, якая праходзіць па нашай тэрыторыі. І праблема тычыцца ня толькі газу. Мы працягваем гандляваць з РФ. І заўсёды знаходзяцца нейкія апраўданьні, чаму мы ня можам ваяваць з Расеяй: у іх ёсьць ядзерная зброя, шматлікія войскі, а нам не прывезьлі форму і гэтак далей. Тобок жаданьня ваяваць няма, бо начале краіны стаяць гандляры, для якіх важна набіваць кішэні. І вось у Эўропе дакладна такія ж гандляры, можа, крыху больш адукаваныя і цывілізаваныя, чымсьці нашы. Але сутнасьці гэта не мяняе.

Калі вы называецец кагосьці акупантам, дык і дзейнічайце адпаведна. А проста прызнаць факт акупацыі раўнасільна таму, што дыягнастыраваць у чалавека рак і нічога не рабіць. Трэба разумець, што захоўваецца пагроза акупацыі і расчляненьня Эўропы знутры. Напрыклад, затрыманьне таго ж Марківа (украінскі дабраахвотнік Віталь Марків – “ГОРДОН”) праведзена рукамі італьянскіх праваахоўнікаў, але па наводцы расейскіх спэцслужбаў. Мы падазраем, што яны ж стаяць за тэрактамі ў Эўропе, што ІДзІЛ, хутчэй за ўсё, таксама праект РФ.Усё гэта балюча б’е па заходняй цывілізацыі. Таму трэба дзейнічаць, спыняць адносіны з акупантамі, перакрываць гандль зь імі і аказваць Украіне вайсковую дапамогу”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/news/war/strashnye-zayavleniya-evropeycev-topane-nogami-i-sotryasanie-kulakami-putina-ne-vpechatlyayut-volonter-kasyanov-196197.html