17 сакавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную стагоддзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступяць вядомыя беларускія гісторыкі, навукоўцы і грамадзкія дзеячы. Канфэрэнцыя адбудзецца 17 сакавіка (субота), рэгістрацыя ўдзельнікаў а 10.00, пачатак аб 11.00. Месца правядзеньня: канфэрэнц-заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў. Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11 Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 5 сакавіка 2018 г. |
• Навіны - Галоўная > Навіны - Цалкам >