Канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі

posted Mar 21, 2019, 10:07 PM by Адміністратар Навін   [ updated Mar 21, 2019, 10:08 PM ]

У суботу, 23 сакавіка, аб 11.30 распачнецца канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Волі – найвялікшаму сьвяту беларускага народа. Канфэрэнцыю арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

На канфэрэнцыі выступяць гісторыкі і паэты, удзельнікі нацыянальна-вызвольнага руху, сьведкі гістарычных падзей сучаснай Беларусі.

Канфэрэнцыя адбудзецца па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, вул. Газэты “Праўда”, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.

Запрашаем усіх патрыётаў Бацькаўшчыны да ўдзелу ў канфэрэнцыі.


Інфармацыйная камісія 

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

20 сакавіка 2019 г.