КАНСТАТАЦЫЯ

posted Jul 30, 2020, 6:53 PM by Адміністратар Навін   [ updated Jul 30, 2020, 6:53 PM ]

29-га ліпеня гэтага года ў Беларусі былі затрыманыя 33 баевікі расейскага ваеннага фармаваньня, якое існуе пад умоўнай назва "Вагнэр". Гэта прафэсійнае войска наёмнікаў, якое фармальна лічыцца прыватным, удзельнічае ў міжнародным тэрарызме, у войнах на Блізкім Ўсходзе і ў Афрыцы. Паведамлена таксама, што праз адкрытую мяжу з Расеяй у краіну праніклі яшчэ 200 баевікоў гэтага фармаваньня.

У сувязі з гэтым адзначаем, што Расея засьведчыла сябе як непрыяцельская дзяржава ў дачыненьні да Беларусі. Пранікненьне расейскіх баевікоў на тэрыторыю нашай краіны ёсьць грубым парушэньнем суверэнітэту Беларусі і вымагае неадкладнага рэагаваньня. Вынікам такіх варожых дзеяньняў з боку расейскай ваеннай групоўкі мусіць стаць тэрміновае зачыненьне мяжы Беларусі з Расеяй з увядзеньнем шчыльнага памежнага і пашпартнага кантролю. Беларусь мусіла б выйсьці з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паколькі Расея як член гэтай арганізацыі груба парушае бясьпеку і суверэнітэт Беларусі.

30 ліпень 2020 г.

Кіраўніцтва КХП – БНФ:

Зянон Пазьняк, старшыня

Юры Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні ў Беларусі

Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні

Уладзімер Раманцоў, намесьнік старшыні