Крывавыя клоўны

posted Dec 20, 2016, 9:36 PM by Адміністратар Навін   [ updated Dec 20, 2016, 9:36 PM ]

Пуцін прымусіў расейскіх вайскоўцаў выконваць ролю клоўнаў, якія забаўляюць тэлеаўдыторыю. Да пачатку інтэрвэнцыі ў Сірыі ўкраінская авантура зайшла ў тупік. А публіцы трэба было падкінуць нешта “гарачанькае”, каб адцягнуць увагу ад крызіса, што распачаўся. У выніку зьявіўся сірыйскі ПР-праект пад умоўнай назвай “Пуцін-пераможца”, накіраваны на павышэньне папулярнасьці ўлады.

У якасьці масоўкі выкарыстоўвалі расейскую армію. Канчатковым прадуктам усіх гэтых намаганьняў стала штовечаровае шоў: “як мы бамбардуем ісламістаў”. Людзі глядзелі на лятаючыя самалёты і выбухі снарадаў, як на нейкі галівудскі сэрыял, не задумваючыся аб тым, што пад расейскімі бомбамі гінуць сотні цывільных жыхароў.

Цвіком праграмы стала пампезнае шоў пад назвай “Узяцьце Пальміры” са знакамітым канцэртам з удзелам Ралдугіна ў фінале.

Аднак “ня доўга музыка іграла”. Клоўны ў пагонах і без пагонаў меркавалі, што гуляюцца ў вайну, а гэта вайна гулялася зь імі. З Пальміры “вызваліцелі” ганебна ўцяклі. Апошнім часам усё больш расейцаў гіне падчас баявых дзеяньняў. Расея паступова ўцягваецца ў Сірыі ў сапраўдную вайну па афганскім сцэнары. Мясцовыя марыянэткі, як гэта было і ў Аўганістане, ваяваць ня хочуць і ня могуць. Расейскім інтэрвэнтам усё часьцей даводзіцца браць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяньнях, у тым ліку і на зямлі.

Цяпер расейскую армію прымусяць “выкупляць крывёй” ганьбу падзеньня Пальміры – тэрмінова адбіваць горад у ісламістаў, а інакш сцэнар пераможнага тэлешоў рассыпецца.

Клаўнада ператвараецца ў жорсткі рымскі тэатр, які “не чытаньня патрабуе ад акцёраў, а поўнай гібелі па-праўдзе”. Сірыя становіцца Аўганам 2.0

Ігар Эйдман, Ніжні Ноўгарад

Пераклад з расейскай.

Крыніца: Фэйсбук.