Магчымы прарыў праз “Сувалкскі калідор”

posted Sep 5, 2017, 8:45 AM by Адміністратар Навін   [ updated Sep 5, 2017, 8:45 AM ]

Падчас вучэньняў “Захад-2017” расейцы монуць прабіць “калідор” у бок Калінінградзкай вобласьці, заявіў у эфіры “Експресо” спікер Генэральнага штабу Узброеных сіл Украіны Уладзіслаў Валошын.

“Расея заявіла, што яна ўвяла ў Беларусь 3 тысячы вайскоўцаў. Пры гэтым колькі яна на самой справе ўвяла, ніхто ня ведае, яна можа 3 тысячы вывесьці. Тры ўвяла, тры вывела… А колькі рэальна яна там можа пакінуць?” – зазначыў Валошын.

Ён нагадаў, што Беларусь і Калінінградзкую вобласьць Расеі раз’ядноўвае Сувалцкі калідор.

“Гэта даволі невялікая адлегласьць, гэта Польшча і Летува. І правесьці ў гэтым калідоры такую апэрацыю з “іхтамнетамі” дастаткова проста. Як паказалі падзеі ў Крыме і на Данбасе… Іх там таксама “ня будзе”. Яны таксама могуць схаваць іх у Беларусі і сказаць: “Гэта не нашы вайскоўцы”, -- перакананы Валошын.

Сувалцкі калідор – сухаземны калідор даўжынёю каля 100 км, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградзкай вобласьцю Расеі. У цяперашні час па гэтай тэрыторыі праходзіць дзяржаўная мяжа Польшчы з Летувой.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/v-genshtabe-zayavili-chto-zapad-2017-mozhet-zakonchitsya-popytkoy-proryva-rossiyskih-voennyh-v-storonu-kaliningradskoy-oblasti-205204.html