Марыя Гаўрылаўна Буйвал (23.02.1928—05.02.2018)

posted Feb 6, 2018, 7:58 AM by Адміністратар Навін   [ updated Feb 6, 2018, 7:58 AM ]

Пасьля цяжкай хваробы пайшла з зямнога жыцьця сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ Марыя Гаўрылаўна Буйвал.

Спадарыня Марыя, пакуль хвароба не адабрала сілы, прымала чынны ўдзел у Беларускім Адраджэньні. Будучы чалавекам сталага веку, маючы ясны розум і шчырае сэрца, несла словы праўды да людзей, цярпліва і ахвярна рабіла беларускую адраджэнскую працу. Вечны спакой яе шчырай душы.

Выказваем спачуваньне сыну Валерыю Буйвалу – адданаму ўдзельніку Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, родным і блізкім нябожчыцы.

Кіраўніцтва і сябры КХП-БНФ

05.02.2018 г.