Маскоўскія імпэрскія фантазёры мосьцяць шлях Беларусам у “Великую Евразию”

posted Nov 26, 2018, 8:42 AM by Адміністратар Навін   [ updated Nov 26, 2018, 8:44 AM ]

 Дарагія беларусы, асабліва моладзь! Уважліва ўчытайцеся ў цытаваны тэкст з афіцыёзнай інфармацыйнай прасторы. За траскучым словаблуддзем і барочнымі завіткамі фраз (чаго вартая толькі “інтэграцыя інтэграцый”!) праступае дзікае мурло маскоўскай імпэрыі, якая мае намер паглынуць нашу краіну і нас з вамі. Нас настойліва запрашаюць у “Великую Евразию”. Ад такіх чынгісханаўскіх тэрмінаў дрыжыкі бягуць па скуры. Жылі-жылі сабе ў эўрапейскай цывілізацыі і вось “здрасьце”… Вядомы маскоўскі міністр Лаўроў паабяцаў нашай моладзі роўнасьці ў культурным і адукацыйным разьвіцьці з расейскімі равесьнікамі. (А навошта нам культурная роўнасьць зь імі, калі беларцсы культурна вышэйшыя?) Чым канчаецца гэтая “роўнасьць”, беларусы зьведалі ня раз і ня два за стагоддзі расейскай акупацыі нашай зямлі – суседствам на нарах ГУЛАГа, ў пяхотных ланцугах, што ідуць на кулямёты “За Родину!”, звальваньнем усіх разам у брацкую магілу, голадам і вайной. Трымацца падалей ад жудаснага крывавага вулкану расейскай імпэрыі – вось наша агульнанацыянальная задача. Паратунак – у нацыянальнай салідарнасьці і ўзаемнай падтрымцы, у вернасьці сваёй мове і культуры. У абароне сваёй дзяржавы.


21 лістапада кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў наведаў Менск, дзе правёў перамовы з начальнікам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макэям. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі адбылося сумеснае паседжаньне калегій МЗС дзьвюх краін. Ключавымі тэмамі абмеркаваньня сталі пытаньні разьвіцьця двухбаковых адносін і эўразійскай інтэграцыі ў эканамічнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сфэрах.

Інтэграцыя: Вялікая Эўразія і Саюзная дзяржава.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей падчас перамоваў з расейскім калегай засяродзіўся на аналізе пэрспэктыў “інтэграцыі інтэграцый” ЭАЭС і Эўразьвязу і падкрэсьліў адданасьць Беларусі “фармаваньню ўстойлівых мэханізмаў поўнафарматнага дыялогу паміж інтэграцыйнымі аб’яднаньнямі”. Акрамя таго, беларускія і расейскія дыпламаты абмеркавалі ўзаемадзеяньне ЭАЭС з кітайскай ініцыятывай “Адзін пояс, адзін шлях”, ШОС і АСЕАН. Таксама кіраўнік МЗС Беларусі запрапанаваў разгледзець ініцыатыву, паводле якой Эўразійская эканамічная камісія праводзіла б больш шчыльныя “інфармацыйныя абмены з калегамі ў сакратарыятах ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях”, ШОС, АСЕАН”.

“Практычным вынікам такіх абменаў магла б стаць падрыхтоўка спэцыяльнага аналітычнага дакладу на тэму спалучэньня інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Эўразіі з выяўленьнем пэрспэктыўных вобласьцяў супрацоўніцтва”, -- заявіў Макей.

Па словах кіраўніка МЗС РФ, ініцыятывы беларускага боку ўпісваюцца ў праект Вялікага Эўразійскага партнёрства, да якога могуць падключыцца і эўрапейскія краіны. (…)

“Саюзная дзяржава павінна прадастаўляць маладому пакаленьню расейцаў і беларусаў максімальна шырокія пэрспэктывы прафэсійнага, адукацыйнага, культурнага разьвіцьця”, -- падкрэсьліў Лаўроў.

Крыніца:http://eurasia.expert/lukashenko-nazval-glavnyy-vopros-kotoryy-dolzhny-reshit-belarus-i-rossiya/?fbclid=IwAR29qgGulV459VxKcfROAX7iiMmNJKK_TgZFP1f40huyfxoSGShfsXFxFxw

Пераклад з расейскай.